pcpi6

Міхаіл Захаравіч Кернога

(27.04.1941–05.05.2009)

дзяржаўны дзеяч

журналіст

2704.2

 

Міхаіл Захаравіч Кернога нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1958 г. закончыў сярэднюю школу № 9. Працаваў на заводзе, у 1962 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З трэцяга курса быў прызваны на службу ў Савецкую армію. З 1968 г. стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”. У 1970 г. закончыў факультэт журналістыкі БДУ. У 1972 г. прызначаны ўласным карэспандэнтам газеты “Социалистическая индустрия”. З 1985 г. працаваў на адказнай пасадзе ў ЦК КПБ, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання. З 1991 г. галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка”. З 1995 г. намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА. Член Беларускага саюза журналістаў з 1968 г. Аўтар чатырох дакументальных кніг. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1974 г.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій