pcpi6

Уладзімір Мікалаевіч Карват

(28.11.1958–23.05.1996)

лётчык

Першы Герой Беларусі

2305

 

Уладзімір Мікалаевіч Карват нарадзіўся ў г. Брэсце. Закончыў сярэднюю школу № 8. Пасля працаваў слесарам на заводзе. У 1978 г. стаў курсантам Армавірскага вышэйшага ваеннага вучылішча лётчыкаў. З 1981 па 1994 гг. служыў у ваенна-паветранных сілах на Далёкім Усходзе СССР. Пасля распаду Савецкага Саюза ў жніўні 1994 г. У. Карват з сям’ёй вяртаецца ў Беларусь. Новым месцам службы стала 61-я авіябаза г. Баранавічы. У. Карват атрымаў пасаду начальніка паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі авіябазы. 23.05.1996 г. у час начнога вучэбнага палёту адвёў палаючую машыну ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна  і загінуў. 21.11.1996 г. падпалкоўніку Карвату Уладзіміру Мікалаевічу прысвоена званне “Герой Беларусі” (пасмяротна). У гонар У. Карвата названы вуліцы ў Мінску,  Брэсце, бульвар у Баранавічах, сквер, размешчаны побач з 61-й авіябазай г. Баранавічы. Імя У. Карвата носіць школа № 8 г. Брэста.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій