Іван Піліпавіч Дзегелевіч
(27.04.1926)
заслужаны настаўнік Беларусі
кіраўнік Баранавіцкага гарадскога аддзела адукацыі (1978–1987).

Іван Піліпавіч Дзегелевіч нарадзіўся ў в. Грабнікі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі: “Славы ІІІ ступені”, “Айчыннай вайны 1-й ступені”, “Працоўнага Чырвонага Сцяга”, медалямі. У 1957 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1969–1978 гг. працаваў настаўнікам гісторыі, затым дырэктарам СШ № 13. У 1978–1987 гг. займаў пасаду загадчыка Баранавіцкага гарадскога аддзела народнай адукацыі. З 1987 г. – інспектар Баранавіцкага гарана. Ганаровае званне прысвоена ў 1967 г. Адзначаны знакамі “Выдатнік народнай адукацыі БССР” і “Выдатнік асветы СССР”.
|
|




