Аляксандр (Алесь) Уладзіміравіч Абрамовіч
(04.06.1931)
паэт

Аляксандр (Алесь) Уладзіміравіч Абрамовіч нарадзіўся ў в. Зачэрляны Беластоцкага раёна. У пяць гадоў застаўся без маці. У красавіку 1946 г. бацька перавёз сям’ю на новае месца жыхарства ў г. Дзятлава (на той час Баранавіцкай вобласці). У 1952 г. закончыў Дзятлаўскую сярэднюю школу. Працаваў на сваёй гаспадарцы. Калі зямля адышла пад калгас, працаваў грузчыкам на будоўлях Дзятлава. З 1952 па 1955 гг. служыў у войску. У 1955–1956 гг. працаваў памочнікам старэйшага кінамеханіка і кінамеханікам у тэатры г. Дзятлава. З 1956 па 1961 гг. вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце на агранамічным факультэце. Пасля яго заканчэння быў аграномам у саўгасе “Пачапаўскі”. Працаваў глебазнаўцам на Брэсцкай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. Апошнія 24 гады перад пенсіяй працаваў выкладчыкам ў Навамышскім СПТВ-156. З 1968 г. жыве ў Баранавічах. Друкаваўся ў газетах “Наш край”, “Шаг”, “Интекс-пресс”, “Газета для вас”, “Заря”, “Перамога”, літаратуразнаўчым альманаху “Святліца”. Сябар літаратуразнаўчага аб’яднання “Святліца”. Аўтар кнігі “Родны куточак” (2004).
|
|




