pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 48 гасцей і 2 зарэгістраваных

  flag   gerb   gerbBar  


"Зімовыя чараўнікі"

Навагодняя віктарына

Падрабязней

Книги для праздничного настроения

Буктрейлер

Падрабязней

"Редьярд Киплинг"

Литературная викторина

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Кнігі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Юбилей любимого сказочника. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Электронное? Бумажное! Чтение

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (22.12. - 28.12.)

 

23 снежня

  

23.12. – праграму “Літаратурнае падарожжа” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая для навучэнцаў УА “Баранавіцкі дзяржаўны  каледж будаўнікоў”. Тэма сустрэчы: класікі беларускай літаратуры. Удзельнікі паглядзяць дзіцячыя фатаграфіі аўтараў, паслухаюць цікавыя гісторыі з іх жыцця і  даведаюцца пад псеўданімам, ці сапраўдным іменем яны друкаваліся. Пачатак у 15.00. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

27 снежня

  

27.12. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

Да Новага года і Калядаў

  

з 07.12. – выстава зімовага чараўніцтва “Да нас зноў прыходзіць Новы год” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 / адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.

з 08.12. – кніжная выстава “Навагодні карнавал” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.

з 15.12.выстава-свята “Свет у чаканні цудаў” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

з 22.12. – выстава “Новы год – новая гісторыя” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: бібліятэкар I кат. В.П. Кузняцова/.

28.12.праграма “Калядная акустыка” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая з удзелам гурта Zvonku (Мінск). Удзельнікаў сустрэчы чакае акустычны калядны поп-панк сэт. Вясёлыя трэкі простымі словамі пра вечныя пытанні загучаць рамантычна, а месцамі нават трагічна. Будзе цёпла і па-сяброўску ўтульна. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

Навагодняя віктарына “Зімовыя чараўнікі”
  

Навагодняя віктарына “Зімовыя чараўнікі”  на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая. Прапануем Вам цікавую святочную віктарыну, прысвечаную Дзедам Марозам з розных краін. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг”
  

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Рэдзьярда Кіплінга, англійскага пісьменніка і паэта. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

 
Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Кніжныя экспазіцыі

 

з 03.10. – кніжная паліца спецыяліста “Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе тэматычныя сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 01.12. зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Магія экрана” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая да Міжнароднага дня кіно. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.

з 01.12. – выстава-натхненне “Зімовая рапсодыя” падрыхтавана ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана тэме зімы ў беларускім мастацтве. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 01.12.выстава “Майстэрства. Фантазія. Шчодраць” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прасвечаных мастакам г. Баранавічы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 03.11. – літаратурны каляндар “Юбіляры снежня” прадстаўляе матэрыялы да 95-годдзя М.М. Арочкі, беларускага пісьменніка; да 250-годдзя Дж. Осцін, 160-годдзя Р. Кіплінга, англійскіх пісьменнікаў; да 205-годдзя А.А. Фета, рускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 02.12.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Служэнне праўдзе” падрыхтавана да 90-годдзя беларускага пісьменніка Э. Скобелева ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

з 04.12.юбілейная палічка “Ключык да маленькіх сэрцаў” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Н. Галіноўскай падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 16.12.паэтычная палітра зімы “Свечка гарэла на стале” аформлена ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Вялічка/.

Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

з 01.12. – тэматычная выстава “Не міф, а рэальная небяспека” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С.М. Лук’янчык/.

з 01.12.выстава-канстатацыя факту “ВІЧ-страхоўка” яшчэ не дадзена!” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” ў рамках факультатыву “Школа Айбаліта”. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула/.

з 01.12. – каляндар “Дзень за днём” падрыхтаваны супрацоўнікамі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Экспазіцыя прысвечана тэме “Думай пра будучыню і выбірай жыццё без ВІЧ”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А.В. Новак/.