Пра нас
Філіялы
Хто на сайце?
Зараз на сайце 140 гасцей і 2 зарэгістраваных
![]() |
![]() |
![]() |
Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (22.12. - 28.12.)
23.12. – праграму “Літаратурнае падарожжа” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая для навучэнцаў УА “Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў”. Тэма сустрэчы: класікі беларускай літаратуры. Удзельнікі паглядзяць дзіцячыя фатаграфіі аўтараў, паслухаюць цікавыя гісторыі з іх жыцця і даведаюцца пад псеўданімам, ці сапраўдным іменем яны друкаваліся. Пачатак у 15.00. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. 27.12. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/. з 07.12. – выстава зімовага чараўніцтва “Да нас зноў прыходзіць Новы год” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 / адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/. з 08.12. – кніжная выстава “Навагодні карнавал” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/. з 15.12. – выстава-свята “Свет у чаканні цудаў” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/. з 22.12. – выстава “Новы год – новая гісторыя” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: бібліятэкар I кат. В.П. Кузняцова/. 28.12. – праграма “Калядная акустыка” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая з удзелам гурта Zvonku (Мінск). Удзельнікаў сустрэчы чакае акустычны калядны поп-панк сэт. Вясёлыя трэкі простымі словамі пра вечныя пытанні загучаць рамантычна, а месцамі нават трагічна. Будзе цёпла і па-сяброўску ўтульна. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. Навагодняя віктарына “Зімовыя чараўнікі” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая. Прапануем Вам цікавую святочную віктарыну, прысвечаную Дзедам Марозам з розных краін. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Рэдзьярда Кіплінга, англійскага пісьменніка і паэта. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. з 03.10. – кніжная паліца спецыяліста “Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе тэматычныя сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/. з 01.12. – зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Магія экрана” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая да Міжнароднага дня кіно. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/. з 01.12. – выстава-натхненне “Зімовая рапсодыя” падрыхтавана ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана тэме зімы ў беларускім мастацтве. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/. з 01.12. – выстава “Майстэрства. Фантазія. Шчодраць” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прасвечаных мастакам г. Баранавічы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/. з 03.11. – літаратурны каляндар “Юбіляры снежня” прадстаўляе матэрыялы да 95-годдзя М.М. Арочкі, беларускага пісьменніка; да 250-годдзя Дж. Осцін, 160-годдзя Р. Кіплінга, англійскіх пісьменнікаў; да 205-годдзя А.А. Фета, рускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. з 02.12. – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Служэнне праўдзе” падрыхтавана да 90-годдзя беларускага пісьменніка Э. Скобелева ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/. з 04.12. – юбілейная палічка “Ключык да маленькіх сэрцаў” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Н. Галіноўскай падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/. з 16.12. – паэтычная палітра зімы “Свечка гарэла на стале” аформлена ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Вялічка/. Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам з 01.12. – тэматычная выстава “Не міф, а рэальная небяспека” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С.М. Лук’янчык/. з 01.12. – выстава-канстатацыя факту “ВІЧ-страхоўка” яшчэ не дадзена!” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” ў рамках факультатыву “Школа Айбаліта”. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула/. з 01.12. – каляндар “Дзень за днём” падрыхтаваны супрацоўнікамі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Экспазіцыя прысвечана тэме “Думай пра будучыню і выбірай жыццё без ВІЧ”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А.В. Новак/.












