ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det



"Книжная радуга детства"

Неделя детской и юношеской книги

Падрабязней

"Жыццё і творчасць на паперы"

Відэапаштоўка да 60-годдзя Таццяны Яцук

Падрабязней

"Прикольные истории"

Виртуальная выставка по книгам Екатерины Матюшкиной

Падрабязней

Саломапляценне Беларусі

Методисты предлагают

Падрабязней

"Па старонках беларускага друку"

Пісьменнікі-юбіляры 2023 года

Падрабязней

"Прекрасных женщин имена"

Праздничная викторина

Падрабязней

"Перекрёсток бешеной собаки"

буктрейлер по книге В. Квилория

Падрабязней

"Зямля, што дорыць мне натхненне"

Конкурс аўтарскай паэзіі і прозы

Падрабязней

"Юбіляры-творцы. Юбіляры-кнігі"

Метадысты прапануюць

Падрабязней

"Кніга ў горадзе", восьмы выпуск

Віктарына для ўважлівых чытачоў

Падрабязней

"Не дай себя обмануть!"

Безопасный интернет для детей

Падрабязней

МВД информирует!

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца с 10:00 до 13:00

Падрабязней

 

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

з 02.03.2023 – святочная віктарына “Прекрасных женщин имена”
з 02.03.2023
святочная віктарына “Прекрасных женщин имена” падрыхтавана супрацоўнікамі чытальнай залы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню. Узрост 16+  /адк.: бібліятэкар I кат. А. М. Іванова/.
з 14.03.2023 – віртуальная выстаўка “Прикольные истории”
з 14.03.2023
віртуальная выстаўка “Прикольные истории” прадстаўлена на вэб-сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы работнікамі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ ім. В. Таўлая. Выстаўка зроблена па кнігах Кацярыны Мацюшкінай – сучаснай дзіцячай пісьменніцы, аўтара серыі казачных дэтэктываў, вершаў і навучальнай літаратуры па раннім развіцці дзяцей. Яе кнігі пра Ката да Вінчы, маленькіх чалавечкаў Уліпсікаў, касматых сышчыкаў Фу-Фу і Кіс-Кіса займаюць бачнае месца сярод айчыннай дзіцячай мастацкай літаратуры. Узрост 6+ /адк.: бібліятэкар I кат. К. А. Акуліч/.
20.03.2023 – гульнявая праграма “Акадэмія юных прававедаў”
20.03.2023
гульнявая праграма “Акадэмія юных прававедаў” падрыхтавана супрацоўнікамі сектара інфармацыйна-бібліяграфічнай работы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая для вучняў 5 В класа СШ № 7 г. Баранавічы. Каб атрымаць пасведчанне аб заканчэнні Акадэміі, юныя ўдзельнікі гэтага пазнавальнага мерыпрыемства ў гульнявой форме выканаюць шэраг заданняў прававой тэматыкі. Пачатак ў 12:30. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. сектара В. І. Тугава, бібліёграф I кат. А. У. Альпяровіч/.
Майстар-клас “Вясновая птушачка”
 

Майстар-клас “Вясновая птушачка” правядуць работнікі чытальнай залы філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка” для вучняў першых класаў гімназіі № 3. Бібліятэкары сустрэнуць маленькіх наведвальнікаў прывітальным словам “О, Вясна!”, падрабязна пакажуць, як з каляровай паперы зрабіць вясновую птушачку, загадаюць “Каляровыя загадкі” і правядуць эстафету “Падарунак для сонейка”. Завершыцца мерапрыемства праглядам цікавага мультфільма. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31. /адк.: бібліятэкар II кат. Ю. В. Баўтрэль/.

         21.03.2023 – пачатак у 11.00;

         22.03.2023 – пачатак у 11.30.
Моўны курс “Discover English”
 

Моўны курс “Discover English” у рамках праекта “Lead the Future” для сфарміраванай групы дзейнічае ў сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. В. У. Якубовіч/.

         21.03.2023 – пачатак у 17:00;

         23.03.2023 – пачатак у 17:00.
22.03.2023 – пазнавальны аповед “Птички-симпатички”
22.03.2023
пазнавальны апавед “Птички-симпатички” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” вучням чацвёртых класаў СШ № 4. Дзяцей чакае насычаная тэматычная праграма. Бібліятэкары прапануюць шэраг творчых заданняў, якія дапамогуць замацаваць веды аб птушках і, несумненна, распавядуць штосці невядомае. Мерапрыемства пройдзе ў суправаджэнні электроннай прэзентацыі. Пачатак у 12.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар С. П. Гуцько/.
22.03.2023 – вахта памяці “Памятаем, каб жыць – вершы чытае моладзь”
22.03.2023
вахта памяці “Памятаем, каб жыць – вершы чытае моладзь” у межах дня памяці “Іх абпаліла полымем вайна” да 80-годдзя трагедыі вёскі Хатынь, якая стала сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай фашыстамі. Мерапрыемства правядуць супрацоўнікі сектара абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Пачатак ў 14:00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.
23.03.2023 гадзіна гісторыі “Хатынь – наша памяць і боль”
23.03.2023
гадзіна гісторыі “Хатынь – наша памяць і боль” у рамках пасяджэння клуба “Хочу всё знать” чакае навучэнцаў 7 В класа СШ № 14 у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Сустрэча пачнецца з уступнага слова “Хатынь – наша памяць і боль”. Падчас мерапрыемства школьнікі пабываюць, дзякуючы відэаэкскурсіі “Мемарыяльны комплекс Хатынь”, на месцы былой вёскі, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Адбудзецца медыяпрагляд “Рэквіем па Хатыні”, а ў фінальнай частцы сустрэчы юныя наведвальнікі стануць удзельнікамі інфарм-гутаркі “Па пройдзеных старонках памяці”. Пачатак у 12:45. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар В. М. Юрчык/.
25.03.2023 – гульнятэка
25.03.2023
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+.  З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
26.03.2023 праект “Чытаю сабаку”
26.03.2023
праект “Чытаю сабаку” сектара літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая сумесна з DOG-цэнтрам працягне сваю дзейнасць. Дзеці, якія чытаюць услых сабакам, хутка паляпшаюць свае чытацкія навыкі. Бібліятэкары прапануюць на выбар самыя цікавыя кнігі для чытання. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць чытаючага. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Плануемы час работы з 10.00 да 12.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/.
Буктрэйлер па кнізе Валерыя Квілорыі “Перекресток бешеной собаки”
 
Буктрэйлер па кнізе Валерыя Квілорыі “Перекресток бешеной собаки” падрыхтаваны работнікамі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ ім. В. Таўлая да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Буктрэйлер прадстаўлены на вэб-сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Барановічы і раскрывае наведвальнікам асноўную ідэю літаратурнага твора: наркаманія сярод дзяцей і падлеткаў гэта вынік абыякавасці і адсутнасці ўвагі з боку бацькоў і дарослых. У кнізе, апроч займальнай, амаль дэтэктыўнай гісторыі, вы даведаецеся, наколькі лёгка дзеці, падлеткі і нават маладыя людзі могуць стаць наркаманамі. Другая частка кнігі ўяўляе сабой практычны дапаможнік для бацькоў, якія жадаюць засцерагчы сваіх дзяцей ад наркотыкаў. Узрост 12+ /адк.: бібліятэкар Т. В. Тарасюк/.
да 31.03.2023 – выстаўка “Гуляюць фарбы па малюнках”
да 31.03.2023
выстаўка “Гуляюць фарбы па малюнках”навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк экспануецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Увазе прысутных прадстаўлены больш за 30 работ, выкананых юнымі мастакамі ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў у разнастайных тэхніках – акварэль, воск, акрыл, маркер, аловак, змешаная тэхніка. Уваход вольны. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.
да 01.04.2023 – выстаўка творчых работ “Удивительный мир женщины”
да 01.04.2023
выстаўка творчых работ “Удивительный мир женщины” педагога, мастака, лаўрэата Міжнароднага конкурса “Акварэліум” Таццяны Молатавай экспануецца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. На экспазіцыі прадстаўлены карціны, напісаныя алеем і акварэллю, якія дэманструюць гледачам разнастайную панараму вобразаў і кампазіцый. Уваход вольны. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.
да 16.04.2023  літаратурны конкурс аўтарскай паэзіі і прозы “Зямля, што дорыць мне натхненне”
да 16.04.2023

літаратурны конкурс аўтарскай паэзіі і прозы “Зямля, што дорыць мне натхненне”, прысвечаны Году міра і стваральніцтва, аб’явіла цэнтральная бібліятэка імя В. Таўлая г. Баранавічы сумесна з літаратурным аб’яднаннем мясцовых паэтаў і празаікаў “Купальскія зоры”. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца вершы i малая проза літаратараў горада Баранавічы i Баранавіцкага раёна, якія адлюстроўваюць у сваёй творчасці тэму малой Радзімы, яе гістарычае мінулае, прыгажосць навакольнай прыроды, яе сёняшнія дасягненні.

      Конкурс аўтарскай паэзіі і прозы – выдатная нагода для таленавітых землякоў  заявіць аб  сваёй творчасці. Умовы і тэрміны правядзення конкурсу вызначаны ў Палажэнні. Конкурс праводзіцца сярод трох узроставых катэгорый: навучэнцы 8-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; моладзь да 31 года; дарослыя. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.
да 31.05.2023 – выстаўка “Мой кроль”
да 31.05.2023
выстаўка “Мой кроль” навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк дэманструецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Экспазіцыя прысвечана сімвалу 2023 года – чорнаму вадзяному трусу. Увазе прысутных прадстаўлены работы, выкананыя юнымі мастакамі ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Малюнкі створаны ў разнастайных тэхніках – акварэль, акрыл, аловак. Уваход вольны. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.
Кніжныя экспазіцыі
 

з 01.03.2023 – калядар “Калейдаскоп цікавых дат”: выстаўка “Канстытуцыя – прававая аснова дзяржавы”да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена наведвальнікам у  філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Зацікаўленыя пазнаёмяцца з падборкай тэматычных інфармацыйна-ілюстрацыйных матэрыялаў з фонду бібліятэкі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар II кат. Дж. В. Аўсяпян/.

да 31.03.2023 – кніжная выстаўка “На крылах летуценнае вясны” да 60-годдзя баранавіцкай паэткі Таццяны Яцук экспануецца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Усе, хто цікавіцца літаратурным жыццём Баранавічаў, знойдуць на выставе інфармацыю аб жыццёвым і творчым шляху таленавітай зямлячкі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/.

да 31.03.2023 – арт-прастора “Каардынаты мастацтва”: “Дзе дыхае зоркамі Ван Гог…” падрыхтавана да 170-годдзя з дня нараджэння Вінсэнта Ван Гога ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. А. М. Іванова/.

з 02.03.2023 – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика”: “Веліч памятных радкоў да 105-годдзя з дня нараджэння А. Бачылы, беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, будзе прадстаўлена ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. /адк.: бібліятэкар  II кат. І. В. Саванец/.

з 20.03.2023 – выстаўка-натхненне “Подых вясны” прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі экспануецца для наведвальнікаў абанемента філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. На выстаўцы будуць прадстаўлены найпрыгажэйшыя вершы розных аўтараў аб вясне. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Т. Э. Якаўчык/. 

 

Да 80-годдзя з дня трагедыі ў вёсцы Хатынь.

з 06.03.2023 – выстаўка-напамін “Слёзы сясцёр Хатыні” прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў чытальнай залы ЦГБ імя В. Таўлая да 80-годдзя Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.

з 22.03.2023 – выстаўка-рэквіем “Твой подзвіг і гора, Хатынь!” будзе чакаць на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар II кат. С. К. Кузьменя/.

                         

Да 110-годдзя з дня нараджэння С. У. Міхалкова.

з 02.03.2023 юбілейая палічка: Любимых детских книг творец, да 110-годдзя з дня нараджэння С. У. Міхалкова – дзіцячага паэта і пісьменніка. Супрацоўнікі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка” прапануюць успомніць знакамітыя творы аўтара. Адрас: пр. Савецкі, 21. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. Ф. Мікула/.

13.03.2023 - выстаўка-сустрэча з дзяцінствам “Все девчонки, все мальчишки любят Михалкова книжки” да 110-годдзя з дня нараджэння Сяргея Міхалкова – рускага і савецкага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, аўтара твораў, якія сталі класікай дзіцячай літаратуры. Выстаўка падрыхтавана для наведвальнікаў філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”  і прадстаўляе творчасць,  біяграфію, цікавыя факты з жыцця С. Міхалкова. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю. В. Баўтрэль/. 

 

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

з 27.02.2023 – тэматычная паліца “Скажи порокам “Нет” прадстаўлена ў сектары абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Кожны жадаючы можа пазнаёміцца з кнігамі, ілюстраванымі матэрыяламі аб наркаманіі, аб шкодзе наркотыкаў і барацьбе з нарказалежнасцю. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 01.03.2023 будзе дзейнічаць выстаўка-сігнал “Иллюзорный образ жизни” ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. М. Лук’янчык/.

з 01.03.2023 у межах факультатыва “Школа Айбаліта выстаўка-канцэпцыя “Жизнь прекрасна и без допинга падрыхтавана у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 0+ Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл. 66 95 59. /адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/.

з 01.03.2023 калядар “Калейдаскоп цікавых дат”: выстаўка “Жизнь прекрасна – не рискуй напрасно!” у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. На выстаўцы прадстаўлены кнігі і брашуры, прысвечаныя праблеме наркаманіі. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар II кат. Дж. В. Аўсяпян/.

 

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga8

Букер экспрэс

buker1

dss

Хто на сайце?

Зараз на сайце 48 гасцей і 3 зарэгістраваных