«Клуб сямейнага чытання»
«Клуб сямейнага чытання»
працуе ў гарадской дзіцячай бібліятэцы філіял № 3 з 1987 года.
адрас: вул. Савецкая, 136, тэлефон 42 10 43
Кіраўнік:
Тамара Іванаўна Летунова
Аб’ядноўвае дзяцей і бацькоў, якія актыўна чытаюць і любяць кнігі.
Дэвіз:
“Кнігі – мудрыя і сардэчныя сябры, якія ўказваюць дакладны шлях, перасцярагаюць ад памылак, з якімі і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў старасці ты не адзінокі, ты дужы”. Г. Васілеўская
Мэты і задачы:
Далучэнне да літаратуры і мастацтва, мэтанакіраванага і сістэматычнага чытання ў сям’і.
Паглыбленне і пашырэнне ведаў і кругагляда сяброў клуба.
Арганізацыя змястоўнага правядзення вольнага часу сям’і і сяброў клуба.
Забеспячэнне правільнага выхавання дзяцей у сям’і.
Развіццё творчых здольнасцей, ініцыятывы і актыўнасці.
Сябры клуба абавязаны:
Захоўваць статут клуба.
Рэгулярна наведваць пасяджэнні клуба.
Далучаць новых сяброў клуба з ліку чытачоў.
Быць актыўнымі чытачамі бібліятэкі.
Добрасумленна выконваць даручэнні Савета клуба.
Сябра клуба мае права:
Выказваць сваё меркаванне і адстойваць яго.
Выступаць з прапановамі накіраванымі на паляпшэнне дзейнасці клуба.
План пасяджэнняў на 2019 год:
КРАСАВІК – замуррчацельны фестываль “Тигр, которого хочется погладить”
СНЕЖАНЬ –зімні круіз “Зимушка-зима"