ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

pcpi3

Кнігі едуць у Бараўкі

Бібліятэка + аўтобус = "Бібліобус". Гэта новая бібліятэчная паслуга, якая дазваляе часткова вырашыць праблему адсутнасці стацыянарных бібліятэк у аддаленых раёнах горада. У красавіку 2012 года бібліятэчны аўтобус здзейсніў першую паездку ў самы малады мікрараён нашага горада. Зараз жыхары гэтага раёна 2 разы на месяц могуць карыстацца бібліятэчным фондам.
"Бібліобус" чакае сваіх чытачоў кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 15.00 да 17.00 на вуліцы 50 год БССР 82г (каля магазіна "Евроопт") і з 17.00 да 19.00 па вул. Ф. Скарыны 17а (каля вялікага магазіна "Евроопт").

 

Да сустрэчы ў мікрараёне "Бараўкі"!

Тэлефоны для даведак: 662913, 662914
Бібліятэкары не толькі прывозяць кнігі, але і інфармуюць аб дзеючых і новых бібліятэчных паслугах і рэсурсах.
Для зручнасці карыстальнікаў прадугледжаны такі сэрвіс, як "Кніга пад заказ": можна заказаць неабходную кнігу і ў наступны раз атрымаць яе.
Кнігі для дарослых і дзяцей можна заказаць як непасрэдна ў "Бібліобусе", так і па телефоне: 66-29-14.
Кнігі выдаюцца бясплатна на 2 тыдні. Для запісу ў "бібліятэку на колах" неабходны пашпарт.

 

 Паважаныя чытачы! У кастрычніку 2019 года бібліобус завяршае сваю работу. Узнаўленне маршрутаў чакаецца ў красавіку 2020 года. Шчыра запрашаем наведаць бібліятэкі горада!

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker

Дзецям і іх бацькам

det