ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Рэдкія кнігі

Рэдкая кніга – гэта кніга, якая захавалася ці выпушчана ў адносна малой колькасці экзэмпляраў і мае пэўную каштоўнасць (мастацкую, навуковую, бібліяграфічную і г.д.). Фонды бібліятэк Беларусі адносна бедныя на рэдкія выданні. Гэта адбітак тых сацыяльна-палітычных катаклізмаў, якія выпалі на лёс краіны. Толькі ў ХХ стагоддзі гэта: першая і другая сусветныя войны, падзел на “усходнюю” і “заходнюю” часткі, адсутнасць дзяржаўнай незалежнасці, калі Беларусь з’яўлялася часткай нейкай іншай дзяржавы (Расійскай імперыі, Рэчы Паспалітай, Савецкага Саюза). Вядома, што многія каштоўныя кнігазборы з палацаў беларускіх магнатаў па гэтай прычыне знаходзяцца ў бібліятэках і архівах іншых дзяржаў. У фондзе публічных бібліятэк г. Баранавічы таксама не так многа кніг, якія можна аднесці да катэгорыі рэдкіх. Асаблівыя страты нанесены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі амаль усе кніжныя зборы былі знішчаны. Але на сённяшні дзень мы можам ганарыцца выданнямі, якія выйшлі з друку ў другой палове ХІХ ст. ці пачатку ХХ ст. Гэтыя кнігі захоўваюцца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая. Час ад часу афармляюцца кніжныя выстаўкі, на якіх экспануюцца кніжныя рэліквіі. Апошні раз чытачы маглі пазнаёміцца з імі ў снежні 2009 года, калі з нагоды 70-годдзя ЦГБ імя В.П. Таўлая ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству была падрыхтавана выстаўка “Кніжныя помнікі”. Атрымаць інфармацыю аб тым, якія выданні ўтрымлівае калекцыя рэдкіх кніг ЦГБ імя В.П. Таўлая можна наведаўшы старонку “Рэдкія кнігі” сайта ЦБС.

Рэдкія кнігі 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker