ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

З 2003 года ў публічных бібліятэках г. Баранавічы праводзяцца Праваслаўныя чытанні “Духоўнасць і кніга”. Гэта сустрэчы ў бібліятэках з свяшчэннікамі праваслаўных храмаў горада, тэматычныя выступленні супрацоўнікаў бібліятэк, выстаўкі праваслаўнай літаратуры, песнапенні ў выкананні царкоўных хораў і г. д. 

Кнігі – незаменная крыніца ведаў аб духоўным жыцці і хрысціянскай маралі. Таму, адным асноўных пунктаў праграмы духоўнай асветы насельніцтва з’яўляецца фарміраванне калекцыі праваслаўнай літаратуры ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

 

Калекцыя праваслаўнай літаратуры:

- Біблейскія тэксты.
- Малітоўнікі.
- Жыційная літаратура (жыція святых). 
- Даследаванні па гісторыі рэлігіі.
- Пазнавальныя выданні аб з’явах рэлігійнага жыцця, царкоўных традыцыях, канонах, таінствах.
- Царкоўны жывапіс, іканаграфія, паэзія.
- Асновы хрысціянскай маралі.
- Даведачная і энцыклапедычная літаратура.
- Відэатэка.

 

Калекцыя фарміруецца з разнастайных крыніц:

- ахвяраванні Праваслаўнай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы;

- ахвяраванні царквы Святых Жанок-Міраносіц;

- ахвяраванні жыхароў г. Баранавічы;

- супрацоўніцтва з выдавецтвам Беларускага Экзархата;

- выданні праваслаўнай тэматыкі з фондаў структурных падраздзяленняў ЦГБ імя В. Таўлая.

 

abon1
Фонд калекцыі раскрывае выставачная экспазіцыя “Свет Праваслаўя”, якая месціцца на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. У 2012 годзе, дзякуючы дабрачынным справам настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскай царквы В. Лазоўскага, экспазіцыя атрымала новае мастацкае афармленне.

Папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаецца раздзел “Навінкі праваслаўнай літаратуры”. Дзецям і падлеткам адрасаваны маляўнічыя выданні праваслаўнай тэматыкі, якія вучаць дабрыні, спагадлівасці, любові да людзей, раскрываюць асновы хрысціянскай веры.

kucha
Гонар калекцыі – унікальнае выданне: шматтомная “Гісторыя рускай царквы” з уласнаручным даравальным подпісам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта.

resurs
Сапраўдным дыяментам дакументальнага праваслаўнага збору
 з’яўляюцца факсімільныя выданні старажытных помнікаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання: рукапіснае Слуцкае Евангелле (ХVI ст.),  Тураўскае Евангелле (ХІ ст.), кніжная спадчына Францыска Скарыны: “Кніга Быцця”, “Кніга Зыходу”, “Кніга Левіта”, “Кніга Лічбаў” і “Кніга Другазаконня”.

 

ЦГБ імя В. Таўлая працуе
з 10.00 да 19.00
Без выхадных
адрас: вул. Леніна, 51
Даведкі па тэлефоне: 64 - 31 - 94.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker