ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

HarryPotter

 

     Гісторыя роднага краю захоўвае ў сабе мноства невядомых старонак. 110 гадоў назад на нашу зямлю прыйшла Вялікая вайна – менавіта так назвалі нашчадкі Першую сусветную вайну 1914–1918 гг., якая па сваіх маштабах, людскіх стратах, сацыяльна- эканамічных наступствах не мела сабе роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі. Горад Баранавічы воляю лёсу нярэдка аказваўся ў самым эпіцэнтры падзей, многія з якіх мелі не толькі рэгіянальнае значэнне, але і сыгралі пэўную ролю ў сусветнай гісторыі.

     Што ведаем мы пра драматычныя падзеі 110-гадовай даўнасці? Як захоўваем памяць пра падзеі і людзей, якія па волі лёсу трапілі ў крывавую бітву на нашай зямлі?

       Бібліятэчныя спецыялісты ЦГБ імя  В. Таўлая г. Баранавічы прапануюць Вашай увазе паўнатэкставую базу даных “Баранавіцкі край у гады Першай сусветнай вайны”, у якой сабрана інфармацыя аб падзеях тых далёкіх гадоў. Акрамя пераліку літаратурных крыніц аб падзеях Першай сусветнай вайны на Баранавіччыне ў ёй прыведзены поўныя тэксты артыкулаў прадстаўленых дакументаў. Калі Вы ўбачыце ў нашых тэкстах недакладнасці, калі ласка, дасылайце свае папраўкі з указаннем крыніц інфармацыі.

         Цікавых вам адкрыццяў на шляху даследавання гісторыі родных мясцін!

“Баранавіцкі край

у гады Першай сусветнай вайны”

Паўнатэкставая база даных

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

Букер экспрэс

buker