ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

Гісторыя

Гарадская дзіцячая бібліятэка (філіял № 3 ЦБС)

3f
Бібліятэка заснавана ў 1946 годзе і да 1952 года заставалася адзінай публічнай дзіцячай бібліятэкай у горадзе.
У ДУК "ЦБС г. Баранавічы" яна адна з найбольш тытулаваных, бо мае шэраг дасягненняў і ўзнагарод:
у 1967 годзе краязнаўчы куток бібліятэкі прызнаны лепшым у вобласці, а бібліятэка ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені Міністэрства культуры БССР;
1985 год – атрымана званне «Бібліятэка выдатнай работы»;
1993 год – Дыплом пераможцы І Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»;
1999 год – 3 месца ў абласным туры Рэспубліканскага агляда-конкурса на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва.

Гарадская дзіцячая бібліятэка (Ф. № 3) неаднаразова адзначала ўваходзіны: першае месцазнаходжанне па вул. Міцкевіча д. 43, затым вул. Леніна, а з 1974 года яна прапісалася ў Паўднёвым мікрараёне. Спачатку месцілася ў жылым доме на вуліцы Камуністычнай д. 19, а з 1994 года, аб’яднаўшыся з гарадской бібліятэкай (Ф. № 2 ЦБС) для дарослых, пераехала ў Палац дзіцячай творчасці. Набыўшы статус бібліятэкі сямейнага тыпу, для абслугоўвання і дарослых чытачоў і дзяцей, адкрыты наступныя структурныя падраздзяленні: чытальная зала, абанемент дашкольнікаў і вучняў 1-5 класаў, абанемент вучняў 6-9 класаў, дарослы абанемент.

З 1983 года па 2016 працаваў пункт выдачы літаратуры ў мікрараёне “Усходні”. Супрацоўнікі бібліятэкі ў летні перыяд абслугоўваюць дзяцей у аздараўленчым лагеры “Электрон”. 27 сакавіка 1987 года ў дзіцячай бібліятэцы арганізаваны клуб сямейнага чытання – адно з самых даўніх аматарскіх аб’яднанняў ДУК "ЦБС г. Баранавічы", якое дзейнічае і зараз.
Гарадская дзіцячая бібліятэка (Ф. № 3) з’яўляецца інфармацыйным, адукацыйным, культурным цэнтрам, месцам адпачынку дарослых і дзяцей. Кніжны фонд налічвае больш за 85 тысяч экзэмпляраў кніг і другіх носьбітаў інфармацыі, у т.л. - электронных. 108 назваў перыядычных выданняў папаўняюць бібліятэчныя фонды. Штогод абслугоўваецца каля 7000 чытачоў, ім выдаецца больш за 100 тысяч дакументаў.

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker1

Дзецям і іх бацькам

det