ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

HarryPotter

Гарадская бібліятэка (філіял № 1 ЦБС)

1fАдлік працоўнай біяграфіі бібліятэкі пачынаецца з 1947 г. Менавіта з гэтага часу ў гарадскім архіве ёсць дакументы, якія датычацца яе дзейнасці. Часта мянялася прапіска ўстановы. Раней яна размяшчалася ў будынку сённяшняга Краязнаўчага музея (вул. Савецкая, 72), потым у двух драўляных пабудовах па вул. Крупскай, 1, 3.

Рашэннем Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта № 1937 ад 15.11.2005 г. бібліятэка пераведзена ў будынак ДУК “Палац культуры г. Баранавічы” (вул. Кірава, 62) і аб’яднана з гарадской бібліятэкай (філіял № 7), якая раней была прафсаюзнай бібліятэкай Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання.

Сярод бібліятэк горада бібліятэка мае аўтарытэт трымальніцы найбагацейшага фонду выданняў па ўсіх галінах ведаў, мастацкай літаратуры. Бібліятэчны фонд складае больш за 66 тысяч экзэмпляраў кніг, перыядычных выданняў, выяўленчых матэрыялаў, электронных носьбітаў інфармацыі. Штогод абслугоўваецца каля 3500 чытачоў, ім выдаецца больш за 50000 дакументаў. Выпісваецца 44 найменні перыёдыкі: 29 часопісаў і 15 газет.

У 2011 г. у чытальнай зале бібліятэкі арганізавана тэрыторыя дзіцячага чытання “Как хорошо уметь читать” па абслугоўванню дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Пазней, у 2018 г., чытальная зала была ператворана ў залу дзіцячай і галіновай літаратуры, якая актыўна папаўняецца як новымі выданнямі, так і папулярнай перыёдыкай. Зараз фонд літаратуры для дзяцей складае больш за 10000 экзэмпляраў дакументаў.

Акрамя інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэка ўдзяляе вялікую ўвагу арганізацыі вольнага часу насельніцтва. У 1999 г. заснавана літаратурна-музычная гасцёўня “Даўнія сябры”, якая аб’ядноўвае аматараў чытання, кнігі, інтэлектуальнага баўлення вольнага часу. Усе ўдзельнікі клуба – людзі сталага ўзросту. Для іх удзел у пасяджэннях гасцёўні – гэта прыемныя хвіліны ўзаемаадносін, карысныя парады і цікавая інфармацыя, якую рыхтуюць бібліятэкары. Тут яны маюць магчымасць выказаць свае думкі, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам.

Дзверы бібліятэкі заўсёды адчынены для ўсіх жадаючых змястоўна і цікава правесці вольны час. Найбольш цікавымі формамі правядзення мерапрыемстваў для чытачоў з’яўляюцца мерапрыемствы з элементамі тэатралізацыі.

Бібліятэка ўсёй сваёй дзейнасцю iмкнецца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да кнігі і чытання, да лёсу сваёй бацькаўшчыны, яе людзей, да сучаснасці і адказнасці за будучае. Верым, што наперадзе ў нас шмат цікавых спраў, таму што побач з намі нашы верныя сябры – чытачы!

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

Букер экспрэс

buker