ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Шаноўныя сябры!

     Больш за пятнаццаць год у нашым горадзе праходзіць дабрачынная акцыя "У дар бібліятэцы". Толькі ў 2014 годзе бібліятэкам гарадской цэнтралізаванай сістэмы падаравана 610 кніг ад жыхароў і арганізацый г. Баранавічы, іншых гарадоў і нават краін! Словы шчырай падзякі ўсім нераўнадушным да лёсу кнігі і чытання людзям!

     Кніга жыве, пакуль яе чытаюць і перачытваюць, таму яна павінна мець свайго чытача. Магчыма, у хатніх бібліятэках многіх гараджан ёсць даўно не запатрабаваныя гаспадарамі кнігі. Ім можна падараваць другое жыццё! Гістарычныя раманы, мемуары, дэтэктывы, творы прыгодніцкага жанру, фантастыка, раманы пра каханне, галіновая і дзіцячая літаратура будуць прыносіць сапраўдную карысць і асалоду іншым людзям яшчэ доўгія гады, калі апынуцца на паліцах публічных бібліятэк. Будуць карыстацца попытам таксама аўдыёкнігі, CD-выданні навукова-пазнавальнага зместу, мультыплікацыйныя фільмы і інш. носьбіты інфармацыі.

     Зрабіць добрую і карысную справу, далучыўшыся да акцыі, можа кожны з нас: школьнік, студэнт, інжынер, настаўнік, юрыст, хатняя гаспадыня, пенсіянер... З удзячнасцю будзе ўспрынята і спонсарская дапамога ад індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада. На ахвяраваныя сродкі будуць набыты самыя запатрабаваныя выданні для нашых наведвальнікаў: дзіцячая літаратура, вучэбныя дапаможнікі, энцыклапедычныя выданні і г.д.

     Дабрачынная акцыя працягваецца і запрашае да ўдзелу новых сяброў бібліятэк, краязнаўчыя залы якіх чакаюць ад паэтаў і пісьменнікаў горада іх твораў: кнігі прозы, зборнікі вершаў дапамогуць стварыць літаратурны летапіс баранавіцкага краю. Кожнае выданне будзе каштоўным унёскам у гэты летапіс. Маленькія чытачы з дзіцячых бібліятэк будуць рады чароўным казкам, маляўнічым кніжкам, цікавым часопісам. Розныя выданні, на розныя густы заўсёды знойдуць свайго чытача.

     Усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі чакаюць у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая ў часы яе працы, або ў бліжэйшых да вас гарадскіх філіялах, адрасы і тэлефоны якіх можна знайсці на нашым сайце ў раздзеле "Пра нас" (рубрыка "Структура ЦБС").

Выданні, атрыманыя бібліятэкамі ў дар. (83 Kb) 

Кнігі ад Анатоля Клышкі (183 Kb) 

Падарунак у гонар Вялікай Перамогі (1 881 Kb) 

Тураўскае Евангелле (58 Kb)

Падарунак ад пісьменніка-земляка!

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga8

Букер экспрэс

buker1

dss