ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      

pcpi3

1   Барановичи и Барановичский район /Барановичское экскурсионное бюро. – Минск : Полымя, 1974. – 64 с. + 15 л. фото.

   Гэта першая кніга аб нашым горадзе і раёне. Кніга знаёміць з гісторыяй, эканомікай, сацыяльнымі запатрабаваннямі таго часу горада і раёна. Выданне карысна для турыстаў і гасцей нашага краю. 

 

 

 

 

 

 

2

   Баранавічы = Барановичи : [фотаальбом] : на бел., рус. мовах / фота Я. Коктыша. – Мінск  : Беларусь, 1980. – 79 с. : фота.

   Фотаальбом захаваў здымкі горада, яго жыхароў, таго часу, які стаў ужо гісторыяй. 

 

 

  

 

3

 

   Щербаков, С. А. Барановичи = Baranovitshi: на рус., фин. языках / С. А. Щербаков, А. В. Примшиц. – Минск : Полымя, 1989. – 95 с. : фото.

   Шмат год назад у Баранавічах нарадзілася ідэя ўключыцца у рух параднёных гарадоў. Першым горадам-пабрацімам быў фінскі горад – Хейнола. 16 чэрвеня 1987 года быў адкрыты памятны знак, прысвечаны сяброўству гарадоў-пабрацімаў. Пазней выдадзена кніга на двух мовах, пра жыццё нашага горада.

 

 

 

4

   Алешко, В. А. Барановичи : ист.-эконом. очерк / В. А. Алешко, М. И. Потёмкин. – Минск : Полымя, 1991. – 125 с. : ил. – (Города Белоруссии).

  Баранавічы даволі малады горад, але мае свае асаблівасці.Выгаднае геаграфічнае становішча, разнастайныя транспартныя сувязі, спрыяльныя ўмовы энергазабяспячэння, штучныя вадаёмы спрыяюць развіццю горада. Кніга была надрукавана да 120-годдзя горада. Яна знаёміць з гістарычна-эканамічным развіццём горада, сацыяльнымі дасягненнямі працоўных. Шмат інфармацыі аб памятных мясцінах.

 

 

 

5

 

   Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / уклад. М. І. Бернат; маст. Э. Э. Жаневіч. – Мінск : БелТА, 2000. – 736 с. : іл. Кніга асвятляе багатую гісторыю Баранавіцкага краю і горада Баранавічы ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбыліся ў жыцці горада і раёна, пра знакамітых людзей.

 

 

  

6

   Щербаков, С .А. Барановичи на старых открытках и фотографиях I половины ХХ в. /С. А. Щербаков; Баранович. краевед. музей. – Барановичи, 2002. – 89 с. : фото.

   У кожнага горада ёсць свая гісторыя, якая здаецца яго жыхарам цікавай. Сярод шматлікіх матэрыялаў, якія знаходзяцца ў фондах Баранавіцкага краязнаўчага музея, асобнае месца займаюць тыя, што дазваляюць аднавіць воблік горада на розных этапах яго гісторыі, - паштоўкі і фотаздымкі, - захаваўшыя баранавіцкія кварталы, вуліцы, будынкі. З дапамогай гэтай кніжкі можна зрабіць падарожжа ў былы час.

 

 

  

7

  Баранавічы = Барановичи = Baranovichi : фотаальбом : на бел., рус., англ. мовах / склад. В. Р. Мішчанка, Ю. В. Прохарчык; мастак В. Р. Мішчанка. – Мінск : Міжнарод. цэнтр культуры кнігі, 2004. – 80 с. : іл. – (Існасць Беларусі).

  У альбоме асвятляецца гісторыя горада Баранавічы, яго асноўных вуліц і плошчаў. Багата ілюстраванае выданне пазнаёміць з архітэктурнымі збудаваннямі і помнікамі, рэаліямі і перспектывамі эканомікі, культуры і сацыяльнай сферы. 

 

 

 

8

 

   Щербаков, С. А. Барановичи на открытках и фотографиях: док.-ист. очерк / С. А. Щербаков. – Барановичи : Красная звезда, 2009. – 119 с. : ил.

   Фотаздымкі і паштоўкі з відамі Баранавіч, якія выпускаюцца ўжо больш за сто гадоў, з’яўляюцца сведкамі гісторыі горада. Гэтыя матэрыялы ўзнаўляюць воблік паселішча на ўсіх этапах яго гісторыі. Дазваляюць акунуцца ў той даўні час і пабываць у сённяшнім горадзе.

 

  

 

9

    Барановичи и окрестности : [путеводитель] / текст Т. А. Хвагина; фото С. М. Плыткевич . – Минск : РИФТУР, 2009. – 68 с. : ил.

    На баранавіцкай зямлі шмат памятных мясцін. Гэты даведнік адрасаваны сапраўдным аматарам падарожжаў. Змешчаныя тут матэрыялы наіболей цікавых мест, дапамогуць адкрыць для сябе цудоўны і непаўторны Баранавіцкі край.

 

 

 

 

 

 

10

 

   Барановичи туристические = Baranovichi for Tourists : на рус. и англ. яз. / туристическое агенство «Локомотив». – Барановичи, 2010. – 16 с. : ил.

  Горад мае шмат месц для наведвання гасцямі і турыстамі. У Баранавічах каля 140 помнікаў і памятных месц,, адлюстроўваючых розныя старонкі гісторыі горада. Кніга аформлена маляўнічымі фотаздымкамі відаў горада.

 

 

 

11

 

   Барановичи = Baranovichi : фотоальбом : на рус. и англ. яз. / авт. текста М. Шубич. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2011. – 108 с. : ил.

  Баранавічы – горад малады, дынамічны, сучасны. І запісвае ўсё новыя і новыя старонкі свайго жыцця і гісторыі. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца маляўнічыя фотаздымкі розных куткоў сучаснага горада.

 

 

12

   Щербаков, С. А. Барановичи : улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884 – 2010 годы : (Вариант справочника для краеведческого музея и архива). – Барановичи, 2010. – 39 с. Даведнік назваў вуліц і завулкаў горада ў розныя часы.

 

 

 

 

 

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Книга в городе

kniga2

Букер экспрэс

buker1

Бібліяфакт

bibl

Дзецям і іх бацькам

det