Зала галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая прапануе калекцыю дакументальных стужак (DVD) па розных тэмах. Выданні будуць карыснымі для настаўнікаў, бібліятэкараў, арганізатараў вечарын, прэзентацый, тэматычных гадзін, кінасеансаў і г.д. Дыскі выдаюцца таксама для асабістага прагляду.
Радзіме – радок і жыццё
Іван Мележ. Туманы над багнаю…
Год выхаду: 2007
Рэжысёр: А. Анісімаў
Сцэнарыст: Ул. Мароз
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Фільм зняты на аснове летапісных матэрыялаў, успамінаў сяброў, унікальных фотаздымкаў, кадраў з тэлефільмаў, знятых па творах І. Мележа.
Идущий Ян
Год выхаду: 2007
Рэжысёр: М. Якжэн
Сцэнарысты: Ф. Конеў, Е. Конеў
Анатацыя: Жанр: дакументальна-біяграфічны. Мова: руская. Хронаметраж: 27 хв. Фільм прысвечаны памяці беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага, аўтара вядомай кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, якая і сёння застаецца актуальным творам, дзякуючы сваёй самабытнасці.
Імгненні жыцця
Год выхаду: 2009
Рэжысёр: Ул. Цяслюк
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Відэафільм пра жыццё і творчасць вядомага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна. У ім выкарыстаны эпізоды з дакументальнага фільма Д. Міхлеева “Іван Шамякін”.
Кандрат Крапіва
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: С. Гайдук
Сцэнарыст: Ул. Мароз
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Фільм пра Кандрата Крапіву – паэта, сатырыка, драматурга, перакладчыка рускай і замежнай класікі. У стужцы выкарыстаны матэрыялы Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Мінску, фрагменты дакументальнага фільма “Кандрат Крапіва”, эпізоды тэлеспектакляў па п’есах К. Крапівы, кадры кінахронікі.
Колас вечно будет жить!...
Год выхаду: 2008
Режысёр і сцэнарыст: В. Аслюк
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Відэафільм пра народнага пісьменніка і паэта Беларусі Якуба Коласа, зняты да 120-годдзя з дня нараджэння, якое адзначалася ў лістападзе 2002 года. У здымках удзельнічаў сын паэта.
Максім Багдановіч. Пераадоленне
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: М. Князеў
Сцэнарыст: К. Князева
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Фільм аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Аўтары распавядаюць аб складаным лёсе паэта праз жыццё нашага сучасніка – маладого акцёра Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзяніса Паршына, які выканаў ролю Максіма Багдановіча ў спектаклі “Дзеннік паэта”.
Незацюканы апостал
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: А. Анісімаў
Сцэнарысты: А. Дзем’янкоў, А. Анісімаў
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Аб жыцці і творчасці вядомага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка – яго самабытным таленце, наватарскіх пошуках у творчасці. У фільме выкарыстаны эпізоды з тэатральных спектакляў па п’есах А. Макаёнка, кадры кінахронікі, успаміны сяброў.
Пясняр з нарачанскага краю
Год выхаду: 2012
Режысёр: С. Гайдук
Сцэнарыст: Ул. Мароз
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Фільм зняты да 100-годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага паэта Максіма Танка. Аўтары выкарыстоўвалі рэдкія кінакадры і фотадакументы выступленняў народнага паэта.
Рамантык з Люцынкі
Год выхаду: 2007
Рэжысёры: Я. Сіцько, М. Якжэн
Сцэнарысты: Ф. Конеў, Е. Конеў
Анатацыя: Жанр: дакументальна-біяграфічны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 23 хв. Фільм зняты да 100-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У фільме выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Мінску, кадры з тэлефільма Ул. Арлова “Камедыянт”.
Рыцарь и слуга Беларуси
Год выхаду: 1991
Рэжысёр: Г. Хлабыстаў
Сцэнарыст: А. Верабей
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 18 хв. Фільм аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча – вядомага беларускага празаіка і паэта. У фільме выкарыстаны эпізоды ўспамінаў сяброў пісьменніка, кадры кінахронікі.
Эпоха Барадуліна
Год выхаду: 2010
Режысёр і сцэнарыст: В. Корзун
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 52 хв. Жыццё і творчасць вядомага беларускага паэта Р. Барадуліна, успаміны сяброў, кадры кінахронікі. Вершы чытае аўтар, Валянціна Барадуліна, Алег Вінероўскі. У фільме выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва.
Янка Купала
Год выхаду: 2008
Режысёр і сцэнарыст: С. Гайдук
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 26 хв. Фільм зняты да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы. Выкарыстаны кадры кінахронікі, узноўлена атмасфера часу, у якой жыў вялікі пясняр беларускай зямлі.
Беларусь – мой адзіны выток
Беларускі народны каляндар. Сёмуха. Шчодры вечар. Мікола зімовы
Год выхаду: 2008
Рэжысёры: Р. Грыцкова, І. Волах, В. Каралёў
Сцэнарыст: Т. Кухаронак
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: беларуская. Фільм пра беларускія народныя святы. Сёмуха, альбо Троіца, святкуецца ў гонар заканчэння вясны і пачатку лета. Свята адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля ўваскрэсення Хрыста. Шчодры вечар – любімае свята, але асабліва весела і цікава яно праходзіць на ўсходнім Палессі. Мікола зімовы – адзін з найбольш ушанаваных свят беларусаў, галоўны атрыбут свята – свечка, якую прыносяць у ахвяру Богу і якая зберагае ад хвароб і няшчасцяў.
Города Беларуси (из цикла “Европа – общее наследие”)
Год выхаду: 2008
Рэжысёры і сцэнарысты: Г. Нагаева, С. Гайдук
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 45 хв. Фільмы пра гарады Беларусі: Мір, Нясвіж, Навагрудак, Брэст, Гродна, Каменец, Мінск, а таксама пра Каложскую царкву.
Государственные символы Республики Беларусь
Год выхаду: 2007
Рэжысёры : А. Скарабагатчанка, Г. Злабенка, В. Савіна
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 65 хв . Фільм пра сімвалы нашай дзяржавы, якія ўвасабляюць народ, яго суверэннасць, паўнапраўе, свабоду і яго векавую культуру.
Начало славных дел
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: Ю. Цвяткоў
Сцэнарыст: Ул. Мехаў
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 26 хв. Пра беларускага кнігадрукара Спірыдона Собаля – асветніка і заснавальніка Куцейнскай друкарні.
Наша мова
Год выхаду: 2010
Рэжысёр і сцэнарыст: С. Патаранскі
Анатацыя: Жанр: сацыяльны. Мова: беларуская. Хронаметраж: 5 хв. Тэкст «Прадмовы» Фр. Багушэвіча за кадрам чытае вядомы акцёр тэатра і кіно Г. Аўсяннікаў.
Размова пра мову
Год выхаду: 2010
Здымачная група: Д. Міхлееў, Р. Фамін, Б. Калякін
Анатацыя: Жанр: сацыяльны. Мова: беларуская, руская. Хронаметраж: 5 хв. Разглядаецца праблема захавання беларускай мовы ў сучасным жыцці горада.
Адвечныя скарбы Беларусі
Аисты Ровбицка. Последние орлы
Год выхаду: 2008
Режысёр і сцэнарыст: І. Бышнеў
Анатацыя: Жанр: навукова-папулярны. Мова: руская. Хронаметраж: два фільма па 29 хв. Фільмы аб птушках, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.
Судьба зубра
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: І. Бышнеў
Анатацыя: Жанр: навукова-папулярны. Мова: руская. Хронаметраж: 12 хв. Фільм прысвечаны 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы і адраджэнню зуброў.
Чернобыльские джунгли
Год выхаду: 2006
Здымачная група: І. Бышнеў, П. Зубрыцкі, Ул. Сівіцкі
Анатацыя: Жанр: навукова-папулярны. Мова: руская. Хронаметраж: 1 11 хв. Цыкл з сямі навукова-папулярных відэафільмаў пра сваеасаблівыя джунглі, якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Праз полымя вайны
Имени Багратиона
Год выхаду: 2008
Рэжысёр: І. Чацверыкаў
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 52 хв. Фільм падрабязна распавядае аб усіх этапах правядзення аперацыі “Баграціён” у гады Вялікай Айчыннай вайны. У фільме выкарыстаны ўнікальныя кінафотадакументы, а таксама аповеды сведкаў.
Неизвестная война
Год выхаду: 2009
Рэжысёр: Р. Кармэн
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 580 хв. Фільм “Неизвестная война” стаў сапраўдным адкрыццём для заходняга гледача, які амаль нічога не ведаў пра подзвіг савецкага воіна і народа. Заснаваны на кінафотадакументах і матэрыялах, сабраных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэкст за кадрам чытае вядомы акцёр амерыканскага кіно Берт Ланкасцер.
Обелиски (у 2-х частках)
Год выхаду: 2008
Здымачная група: Г. Хмыз, Ул. Грыцэўскі
Анатацыя: Жанр: хранікальна-дакументальны. Мова: руская. Восем фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну на беларускай зямлі: аб партызанскім руху, помніку Курган Славы, подзвігу простых людзей у тыле ворага.
Сацыяльныя праблемы стагоддзя
Исповедь курильщика
Год выхаду: 2010
Рэжысёр: А. Куціла
Сцэнарыст: А. Богдан
Анатацыя: Жанр: сацыяльны. Мова: руская. Хронаметраж: 8 хв. У відэафільме ўздымаюцца праблемы залежнасці ад тытунекурэння сярод моладзі.
Мои друзья Ромео и Джульетта
Год выхаду: 2010
Рэжысёры: С. Гіргель, Д. Мішчук
Сцэнарыст: А. Кміт
Анатацыя: Жанр: дакументальны. Мова: руская. Хронаметраж: 12 хв. С учасныя Рамэо і Джульета. Гісторыю кахання таленавіта выконваюць маладыя акцёры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў .
Независимость
Год выхаду: 2007
Аўтар і рэжысёр: А. Дадыка
Анатацыя: Жанр: сацыяльны. Мова: руская. Хронаметраж: 60 хв. Як пераадолець хваравітую цягу да алкаголю і наркотыкаў? Падрабязныя адказы на пытанні і каментарыі вядучых нарколагаў. Кропка погляду праваслаўных святароў.
Помогите Диме
Год выхаду: 2007
Рэжысёр і сцэнарыст: А. Турава
Анатацыя: Жанр: сацыяльны. Мова: руская. Хронаметраж: 10 хв. Аб праблемах наркаманіі, алкагалізму і тытунекурэння сярод падлеткаў.