У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да знамянальнай для ўсяго беларускага народа даты ў структурных падраздзяленнях дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” запланаваны і ўвасабляецца ў жыццё комплекс тэматычных сацыякультурных мерапрыемстваў для розных катэгорый насельніцтва. Значная частка з іх мае ярка выражаны краязнаўчы характар і мае мэту захавання памяці аб падзеях ваенных гадоў, што адбываліся ў нашым горадзе, і аб людзях, якія маюць непасрэднае дачыненне да гэтых падзей.
Большая частка рэсурсаў, прадстаўленых у раздзеле, маюць статус практычных дапаможнікаў і накіраваны на метадычнае забеспячэнне і інфармацыйнае суправаджэнне знамянальнай даты.
Прапануемыя матэрыялы будуць карыснымі для педагогаў, культработнікаў, спецыялістаў у галіне ідэалогіі, кіраўнікам дзіцячага чытання.
Прыемнай і плённай працы!