«Купальскія зоры» – літаратурна-творчае аб’яднанне пры чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Створана ў снежні 2018 года. Кіраўнік – Таццяна Яцук, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар 14 паэтычных выданняў (у тым ліку 4-х кніг для дзяцей), настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №4 г. Баранавічы.
Аб’яднанне бесперапынна вядзе работу па пошуку літаратурных талентаў, папулярызацыі творчасці мясцовых паэтаў, абмену думкамі, стварэнню спрыяльных умоў для развіцця літаратуры. Сябры суполкі актыўна прымаюць удзел у бібліятэчных, гарадскіх, раённых мерапрыемствах, паспяхова дэманструюць сваю творчасць на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Вынікам творчай працы літаб’яднання стаў зборнік паэзіі і прозы “Купальскія зоры” (2021). Вершы і проза, змешчаныя ў кнізе, прысвечаны Радзіме, любові да роднай прыроды, маці, гістарычнаму мінуламу. Усе творы розныя, але аб’яднаны шчырым, адкрытым словам, якое выхоўвае спагаду, дабрыню, чуласць да чалавека. Пазнаёміцца з творамі ўдзельнікаў літаб’яднання можна ў бібліятэках горада.
Прапануем вашай увазе аўдыёзапісы твораў сяброў літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” ў аўтарскім выкананні.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Беларусы – народ з вялікай гісторыяй. Ён гераічна вынес усе выпрабаванні, каб зараз жыць у мірнай і незалежнай краіне. Сапраўдным прызнаннем ў любові да Радзімы гучаць творы баранавіцкіх пісьменнікаў.
|
|
Галіна Ліс |
|
Аляксей Белы |
|
Ларыса Антонова |
|
Таццяна Смаляк |
|
Марыя Філіпава |
|
Юрый Мазалевіч |
|
Раіса Раманчук |
|