Краязнаўча-асветніцкі партнёрскі праект
«Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду»
У бібліятэках ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы" накоплены важкі досвед краязнаўчай работы ў цесным партнёрстве з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі горада, мясцовых уладных структур, святарамі праваслаўных храмаў Баранавічаў. Вядзецца пастаянная пошукава-асветніцкая работа ў галіне літаратурнага, праваслаўнага, індустрыяльнага краязнаўства. Разам з тым няўхільна ўзрастае неабходнасць краязнаўчай адукацыі падрастаючага пакалення. Для таго, каб зацікавіць юных сучаснікаў, неабходна выкарыстоўваць нетрадыцыйныя, інтэрактыўныя формы інфармацыйна-асветніцкай работы, пошук і ўкараненне якіх з’яўляецца адной з прыярытэтных задач краязнаўча-асветніцкага партнёрскага праекта "Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду" (далей – Праект).
Праект прадугледжвае стварэнне гарадскіх краязнаўчых маршрутаў рознай тэматыкі з удзелам сацыяльных партнёраў і валанцёраў, і накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі гісторыка- і літаратурна-краязнаўчай работы, папулярызацыю фонда краязнаўчай літаратуры і ўмацаванне партнёрскіх сувязей.
Сімвалам Праекта абрана выява помніка вераб’ю дамавому, што ўпрыгожвае цэнтральную плошчу горада. Менавіта ад яго пачаў свой адлік комплекс неэкскурсій і мы, яго арганізатары, прыйшлі да высновы, што скульптура маленькай легкакрылай птушкі можа стаць сімвалам паспяховага палёту Праекта. У добры шлях!
Прэзентацыйны відэафільм "Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду"