ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Яго напеваў слаўны лёс

90-годдзю з дня нараджэння Валянціна Таўлая былі прысвечаны Таўлаеўскія чытанні “Яго напеваў слаўны лёс”, якія прайшлі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы з 2 па 8 лютага 2004 года і былі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі.
У праграме значыліся: цыклы выставак, артыкулы, выступленні, рэпартажы ў СМІ, літаратурныя вечарыны, анкетаванні, акцыі, экскурсія ў народны літаратурна-краязнаўчы музей імя В.П.Таўлая СШ № 4, прэзентацыі выданняў АІБР і інш.
У час наведвання музея адбылася сустрэча супрацоўнікаў ЦГБ імя В.П.Таўлая з ураджэнцам Баранавіцкага раёна пісьменнікам, навукоўцам, які даследуе творчасць паэта – Анатолем Клышкам.

Cустрэча супрацоўнікаў ЦГБ імя В.П.Таўлая з ураджэнцам Баранавіцкага раёна пісьменнікам, навукоўцам, які даследуе творчасць паэта – Анатолем Клышкам

Cустрэча супрацоўнікаў ЦГБ імя В.П.Таўлая з ураджэнцам Баранавіцкага раёна пісьменнікам, навукоўцам, які даследуе творчасць паэта – Анатолем Клышкам
Святкаванне 90-гадовага юбілею Валянціна Паўлавіча Таўлая шырока асвятлялася ў перыёдыцы, на радыё, тэлебачанні, пры чым як мясцовых, так і абласных, рэспубліканскіх.

Да юбілею аддзелам бібліятэчнага маркетынгу быў распрацаваны лагатып ЦГБ, дзе галоўным элементам стала графічная выява паэта. Пасля рамонта фае бібліятэкі гэты лагатып быў перанесены мастаком на стэнд. Такім чынам, наведвальнікі атрымліваюць інфармацыю аб тым, што бібліятэка носіць імя Валянціна Таўлая. На жаль да юбілея не змаглі аднавіць, украдзеныя ў 2001 годзе, барэльеф і мемарыяльную дошку, якія напаміналі гараджанам аб іх знакамітым земляку.
Літаратурная вечарына ў дзень нараджэння паэта – 8 лютага – утрымлівала ў сабе і літаратурна-музычную кампазіцыю, і прадстаўленне новага выдання БСЛ “Жыццё і песня змагара”, і кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю з твораў паэта і публікацый аб ім.

Літаратурна-музычная кампазіцыя 

Чарговы юбілей застаўся ў гісторыі, але праца па ўшанаванню памяці Валянціна Таўлая не спыняецца. У час кожнай экскурсіі-знаёмства з бібліятэкай падаецца інфармацыя аб ім, супрацоўнікі заўсёды даюць згоду на прапановы правесці гутаркі аб жыцці і творчасці паэта для навучэнцаў школ, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker