ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Таўлаеўскія чытанні

Таўлаеўскія чытанні

25 верасня 1979 года пастановай № 300 Савета Міністраў БССР цэнтральнай гарадской бібліятэцы было нададзена імя беларускага паэта, ураджэнца горада Баранавічы – Валянціна Паўлавіча Таўлая.
Набыўшы гэтае пачэснае найменне ў гонар таленавітага паэта, рэвалюцыйнага дзеяча Заходняй Беларусі, нескаронага барацьбіта з фашызмам, вядомага літаратара-навукоўца, супрацоўнікі бібліятэкі ўспрынялі разам і абавязак: ушаноўваць імя нашага земляка. З той пары і пачаўся летапіс сустрэч з роднымі Валянціна Паўлавіча, яго сябрамі па барацьбе, знаўцамі яго творчасці. Гасцямі ЦГБ былі заходнебеларускія літаратары Максім Танк, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, даследчыкі творчасці паэта Мікола Арочка, Анатоль Клышка, Алег Лойка. Некалькі разоў наведвала наш горад дачка паэта – Галіна Таўлай. Прыязджалі іншыя госці: паэт Анатоль Іверс, літаратуразнаўца В.Чамярыцкі, былы камандзір партызанскага атрада імя Катоўскага, сувязным якога быў у час Вялікай Айчыннай вайны Таўлай, А.Леошка. Пэўны час вялася перапіска супрацоўнікаў ЦГБ з жонкай Таўлая – Лідзіяй Сяргееўнай.
Сярод найбольш значных мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці Валянціна Таўлая, за гэты час неабходна выдзеліць: адкрыццё музея-кутка В.П.Таўлая (1980), адкрыццё барэльефа і мемарыяльнай дошкі (мастак У.Рамейка) на будынку бібліятэкі 18 ліпеня 1987 года, свята кнігі “Яго напевам выпаў слаўны лёс” да 80-годдзя з дня нараджэння паэта (10.02.1994). Памятным для супрацоўнікаў бібліятэкі быў удзел у рэспубліканскай вечарыне з нагоды юбілея В.П.Таўлая ў Доме літаратара ў Мінску, на якую яны былі запрошаны 8 лютага 1994 года. Падрыхтавана ўжо 3-е выданне бібліяграфічнага спіса літаратуры “Жыццё і песня змагара” (2009), створаны віртуальны музей паэта “Агнём гартаваны” (2009).
 Пачынаючы з 1997 года, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы праводзіліся традыцыйнымі лютаўскія Таўлаеўскія чытанні, прымеркаваныя да даты нараджэння паэта. За перыяд з 1997 па 2010 год адбыліся:

 З 2011 года да даты нараджэння паэта-земляка Валянціна Таўлая праводзяцца разнастайныя па форме мерапрыемствы:

12.03.2011 - літаратурны партрэт "Мужнасць Валянціна Таўлая"

07.02.2012 - літаратурная гадзіна Валянціна Таўлая "Шчодры сэрцам і талентам"

07.02.2013 - літаратурная гадзіна "У барацьбе гартаваўся радок".

Чытальная зала літаратуры па краязнаўству ЦГБ імя В.П. Таўлая прапануе ўрок-знаёмства “Шляхі Валянціна Таўлая”, у час якога слухачы атрымаюць інфармацыю аб жыццёвым шляху паэта-змагара, даведаюцца аб яго літаратурнай спадчыне, убачаць фота- і дакументальныя экспанаты. 
Папярэдні заказ мерапрыемства па тэлефоне 45-20-22. 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker