ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ. 2023
Cтудзень |
Кастрычнік Лістапад Снежань |
СТУДЗЕНЬ
130 гадоў з дня нараджэння К. А. Буйло (14.01.1893–04.06.1986), паэтэсы. Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе – Калечыц) – беларуская паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Нарадзілася ў г. Вільня ў сялянскай сям’і. Скончыла настаўніцкія курсы ў г. Вільно (1914). У 1912–1913 гг. была хатняй настаўніцай ў Горным Скробаве Баранавіцкага раёна. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала в. Крошын, в. Завоссе, в. Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясціны, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй ў г. Полацку. З 1923 г. жыла ў г. Масква. Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета “Наша ніва”). Аўтар зборнікаў вершаў “Курганавая кветка” (1914), “Світанне” (1950), “На адноўленай зямлі” (1961), “Май” (1965), “Роднаму краю” (1973). Пісала вершы для дзяцей. Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Верш “Люблю” стаў папулярнай народнай песняй. |
|
110 гадоў з дня нараджэння А. П. Нікіціна (12.01.1913–24.06.1989), лётчыка, падпалкоўніка, Героя Савецкага Саюза. Арсеній Паўлавіч Нікіціннарадзіўся на станцыіКаінск (цяпер г. Куйбышаў Новасібірскай вобласці). У 1937 г. скончыў Арэнбургскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. Лётчык-бамбардзіроўшчык. Здзейсніў 218 баявых вылетаў. 15 мая 1946 г. удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. З 1957 г. – падпалкоўнік запаса, жыхар г. Баранавічы. 21 сакавіка 1975 г. А. П. Нікіціну прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”. Адна з вуліц мікрараёна “Бараўкі” г. Баранавічы носіць імя Героя Савецкага Саюза А. П. Нікіціна. |
|
100 гадоў з дня нараджэння М. А. Кліменкі (26.01.1923–21.09.2010), ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы. Мікалай Андрэевіч Кліменка нарадзіўся ў Краснадарскім краі. У гады Вялікай Айчыннай вайны (1942–1944) быў камандзірам 2-га партызанскага атрада Беларускай кавалерыйскай брыгады Баранавіцкай вобласці. З 1944 па 1946 гг. – інструктар РК КП(б)Б, ваенрук школы ФЗВ № 34 Мірскага раёна. З 1946 па 1954 гг. – дырэктар лекцыйнага бюро аблвыканкама, дырэктар абласной бібліятэкі г. Баранавічы. З 1957 па 1962 гг. – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Навамышскага райкома партыі. З 1962 па 1969 гг. – сакратар, другі сакратар Баранавіцкага гаркома партыі. З 1969 па 1983 гг. – дырэктар тэхнікума лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова г. Баранавічы. Узнагарожданы ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” 1 ступені, “Георгій Жукаў. 1896-1996 гг.” і іншымі. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 3 мая 2005 г. № 82 М. А. Кліменка прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”. |
|
85 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Малевіча (17.01.1938–14.12.2002), доктара тэхнічных навук, прафесара, вучонага ў галіне прамысловай цеплаэнергетыкі. Юрый Адамавіч Малевіч нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1966). З 1966 г. і па 2001 г. працаваў у Беларускай палітэхнічнай акадэміі дэканам, а потым загадчыкам кафедры. Навуковыя працы па цеплаэнергетыцы абсталявання прамысловых прадпрыемстваў, энергазберажэнні, цеплафізіцы металургічных працэсаў. |
|
80 гадоў з дня нараджэння М. М. Пташука (28.01.1943–26.04.2002), кінарэжысёра, народнага артыста БССР. Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся ў в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна. З 1957 па 1959 гг. вучыўся ў школе № 41 Беларускай чыгункі (цяпер СШ № 13 г. Баранавічы). У 1967 г. Міхаіл Мікалаевіч Пташук скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна. У 1972 г. прайшоў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР у майстэрні Георгія Данэліі. Працаваў у тэатрах Масквы, Крыма, на кінастудыі “Беларусьфільм”. Лаурэат прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1982). Здымаўся у фільме “Доктар Вера” (1967). Рэжысёр фільмаў: “Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту” (1973); “Лясныя арэлі” (1975); “Вазьму твой боль” (1980); “Чорны замак Альшанскі” (1983); “Знак бяды” (1986); “Наш бронепоезд” (1988); “Кааператыў “Палітбюро”, ці будзе доўгім развітанне” (1992) - прадзюсар; “Гульня ўяўлення” (1995); “У жніўні 44-га...” (2000). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Народны артыст БССР (1990). |
|
75 гадоў з дня нараджэння Ю. В. Грудзінкіна (22.01.1948–17.05.1982), воіна-інтэрнацыяліста. Юрый Васільевіч Грудзінкін нарадзіўся 22 студзеня 1948 г. у г. Баранавічы. У 1966 г. скончыў баранавіцкую СШ № 13, у 1970 г. – Сызранскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. У Афганістане з 1981 г. Маёр Ю. В. Грудзінкін загінуў 17 мая 1982 г. |
|
70 гадоў з дня нараджэння У. Я. Солтана (09.01.1953–01.06.1997), беларускага кампазітара. Уладзімір Яўгенавіч Солтаннарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1979) і пад яго ж кіраўніцтвам – асістэнтуру-стажыроўку (1983). Уладзімір Солтан – аўтар шэрагу вядомых інструментальных твораў і оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”, удастоенай Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990). Яго музыка вызначаецца інтанацыйнай выразнасцю, насычанай эмацыянальнасцю, нацыянальнай характэрнасцю. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 г. Жыццё У. Я. Солтана трагічна абарвалася 1 чэрвеня 1997 г. |
|
65 гадоў з часу заснавання Баранавіцкай ПМК-1 (6.01.1958), прадпрыемства г. Баранавічы. Заснавана ў г. Баранавічы як міжкалгасная будаўнічая арганізацыя. З 1977 г. пераіменавана ў міжгаспадарчую перасовачную механізаваную калону №1 (МПМК-1). З 1996 г. – ПМК-1, з 2000 г. – РУБП ПМК-1 аб’яднання “Брэстаблсельбуд”, з 2003 г. – дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемтсва з сучаснай назвай. Прадпрыемства ажыццяўляе будаўніцтва розных аб’ектаў, дарог, электрамантажныя, малярныя, земляныя работы і інш. |
|
65 гадоў з дня нараджэння Ю. М. Чарванёва (15.01.1958), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа. Юрый Мікалаевіч Чарванёў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў СШ №11, потым Беларускі інстытут фізічнай культуры (1979). З 1979 г. інструктар Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага аб’яднання “Дынама”. Чэмпіён Еўропы (1980), СССР (1980) па бегу на 60 м з бар’ерамі ў закрытым памяшканні. Рэкадсмен свету, Еўропы. Лепшы вынік – 7,54 секунды (1980). Вучань заслужанага трэнера і настаўніка Беларусі Уладзіміра Радчанкі. На Алімпіядзе ў маскоўскіх Лужніках з-за застарэлай траўмы заняў толькі 8-е месца. Сёння Ю. М. Чарванёў узначальвае адзін з більярдных клубаў Мінска. Арбітр міжнароднай катэгорыі па більярднаму спорту, неаднаразова прызначаўся галоўным суддзёй сусветных і кантынентальных форумаў па гэтым віду спорта. |
|
70 гадоў з дня нараджэння М. М. Папка (08.01.1953), прафесара, вучонага ў галіне машынабудавання. Мікалай Мікалаевіч Папок нарадзіўся ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна. Беларускі навуковец у вобласці машынабудавання, доктар тэхнічных навук. Працуе загадчыкам кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці Полацкага дзяржаўнага ўніверсытэта. Апублікаваў 184 навуковыя работы. |
|
55 гадоў з дня адкрыцця баранавіцкага Дома фізкультуры (17.01.1968). 17 студзеня 1968 г. у г. Баранавічы быў адкрыты Дом фізкультуры. Першапачаткова тут займаліся валейбалісты, баскетбалісты, гандбалісты, штангісты, барцы, акрабаты. На яго базе па ініцыятыве першага дырэктара І. В. Качыева ў 1973 г. была створана ДЮСШ па спартыўнай гімнастыцы і боксу. За час працы СДЮШАР падрыхтавала заслужанага майстра спорту РБ, 19 майстроў спорту міжнароднага класа, 223 майстры спорту, больш за 500 кандыдатаў у майстры спорту. Больш за 25 тысяч выхаванцаў выйшла з яе сцен. У цяперашні час у сценах Дома фізкультуры на аддзяленнях гімнастыкі, бокса і барацьбы займаецца 575 навучэнцаў. З імі працуюць 25 трэнераў-выкладчыкаў (у тым ліку трое-вышэйшай катэгорыі). 16 навучэнцаў і выпускнікоў ўваходзяць у розныя склады нацыянальных і зборных спартыўных каманд Беларусі. На базе СДЮШОР працуе група фітнеса для дарослых, група ушу і дзіцячая група аздараўляльнай гімнастыкі, аказваюцца паслугі медыка-аднаўленчага цэнтра. |