Клубы па захапленнях, аматарскія аб’яднанні праводзяць разнастайныя па тэматыцы і формах мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё агульных інтарэсаў чытачоў, на арганізацыю іх вольнага часу, духоўнае ўзбагачэнне. Гэта агляды літаратуры і сустрэчы з цікавымі людзьмі, музычныя вечары, дыспуты, гістарычныя і асветніцкія гадзіны, спектаклі лялечных тэатраў і г.д. Галоўнае у гэтай рабоце: папулярызацыя бібліятэчных фондаў, павышэнне ініцыятыўнасці сяброў клубаў, задавальненне іх творчых памкненняў.
Дзейнасць клубаў і аматарскіх аб’яднанняў вызначаецца Саветам пад кіраўніцтвам бібліятэкара ці кампетэнтнага спецыяліста, аўтарытэтнай асобы ў той ці іншай галіне грамадскага жыцця. Пасля абмеркавання зацвярджаюцца планы работы на год, якія выдаюцца ў выглядзе буклетаў, праспект-праграм. Статуты клубаў ўтрымліваюць правы і абавязкі членаў аб’яднанняў. Распрацавана іх атрыбутыка (эмблема, дэвіз), афармляюцца запрашэнні, фарміруюцца альбомы, інфармацыйныя дасье на кожнае пасяджэнне клуба.
У бібліятэках ЦБС г. Баранавічы дзейнічае 8 аматарскіх аб’яднанняў (3 для дарослых чытачоў, 5 – дзіцячых), працуюць 2 лялечныя тэатры. Гэта:
- 7 клубаў;
- 1 літаратурная гасцёўня;
- 2 лялечныя тэатры.
У рамках мэтавай праграмнай дзейнасці бібліятэк арганізаваны:
|