З гісторыі:
Клубы па захапленнях, аматарскія аб’яднанні праводзілі разнастайныя па тэматыцы і формах мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё агульных інтарэсаў чытачоў, на арганізацыю іх вольнага часу, духоўнае ўзбагачэнне. Гэта агляды літаратуры і сустрэчы з цікавымі людзьмі, музычныя вечары, дыспуты, гістарычныя і асветніцкія гадзіны, спектаклі лялечных тэатраў і г.д. Галоўным у гэтай рабоце вызначаліся: папулярызацыя бібліятэчных фондаў, павышэнне ініцыятыўнасці сяброў клубаў, задавальненне іх творчых памкненняў.
На працягу многіх гадоў у публічных бібліятэках г. Баранавічы дзейнічалі шматлікія клубы па інтарэсах. Дзейнасць іх вызначалася Саветам пад кіраўніцтвам бібліятэкара ці кампетэнтнага спецыяліста, аўтарытэтнай асобы ў той ці іншай галіне грамадскага жыцця. Пасля абмеркавання зацвярджаліся планы работы на год, якія выдаюцца ў выглядзе буклетаў, праспект-праграм; распрацоўваліся Статуты клубаў, дзе ўтрымліваліся правы і абавязкі членаў аб’яднанняў. Распрацавана атрыбутыка (эмблема, дэвіз), заўсёды творча афармляліся запрашэнні; сфарміраваны альбомы, інфармацыйныя дасье на кожнае пасяджэнне клуба.
У бібліятэках ЦБС г. Баранавічы з 2024 года дзейнічае літаратурна-творчае аб’яднанне "Купальскія зоры" пры чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Працуюць 2 лялечныя тэатры.
У рамках мэтавай праграмнай дзейнасці бібліятэк арганізаваны:
|