Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. В.П. Таўлая з’яўляецца метадычным і кіруючым органам для бібліятэк-філіялаў ДУК "ЦБС г. Баранавічы", метадычным і каардынацыйным цэнтрам для бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў горада. ЦГБ ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне бібліятэчных і бібліяграфічных тэхналагічных цыклаў, аналіз паказчыкаў дзейнасці бібліятэк за справаздачны перыяд (квартал, год); выступае ў ролі арганізатара разнастайных форм сумеснай вытворчай вучобы; ініцыіруе правядзенне прафесійных конкурсаў, карпаратыўных сустрэч і г.д.
У арганізацыі метадычнай дзейнасці вядучае месца займае аддзел метадычнай і аналітычнай работы (з 01.07.2022 г. - сектар маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці) ЦГБ імя В.П. Таўлая, які з 1 ліпеня 2022 г. рэарганізаваны ў сектар маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці (СМіСКД). На сённяшні дзень тут сканцэнтравана арганізацыйна-прававая, нарматыўна-рэгламентуючая, планавая, справаздачная, распарадчая, даведачна-інфармацыйная дакументацыя, метадычныя, сцэнарныя матэрыялы ў дапамогу правядзенню масавых мерапрыемстваў, папулярызацыі бібліятэк і іх фондаў. СМіСКД аказвае метадычную дапамогу падраздзяленням ва ўдасканаленні форм і метадаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання, ажыццяўляе аналітычную, арганізацыйную, кансультатыўную работу па арганізацыі ўсіх напрамкаў дзейнасці; забяспечвае павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Яго асноўная функцыя – аказанне дапамогі свайму калектыву, другім бібліятэкам города ў наладжванні працэсаў работы і павышэнні якасці абслугоўвання чытачоў на аснове навейшых дасягненняў бібліятэчнай навукі і практыкі.
З гэтай мэтай у СМіСКД фарміруецца фонд літаратуры па пытаннях бібліятэчнай справы і арганізацыі выхаваўчай работы і ствараецца даведачна-бібліяграфічны апарат на яго, у т.л. электронная БД “Бібліятэчная справа” (13655 бібліяграфічных запісаў). Для арганізацыі выкарыстання фонда вядуцца сістэматычная картатэка «Бібліятэчная справа», картатэкі «Цікавая назва», «Святы календара», «Персаналіі дзеячоў гісторыі і культуры» і інш. Папулярызуюць выданні з фондаў СМіСКД штогод выдаваемыя дапаможнікі: «Каляндар свят і знамянальных дат на вучэбны год», «Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят і знамянальных дат», "Рэкамендацыі бібліятэкам ЦБС да складання плана работы на ... год" і іншыя метадычныя рэкамендацыі, інфармацыйныя бюлетэні і г.д. Інавацыйныя формы і метады работы выяўляюцца, у першую чаргу, з публікацый прафесійных выданяў, атрымліваемых СМіСКД: часопісаў «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», «Веснік БДУКіМ», «Библиополе», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», "Современная библиотека".
Давядзенне інавацыйнай палітыкі да бібліятэчнага персанала адбываецца праз вытворчую вучобу, інфармацыйныя і метадычныя выданні СМіСКД.
Такім чынам, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. В.П. Таўлая праводзіцца вызначаная работа для адпавядання свайму статусу – галаўной установы сеткі публічных бібліятэк Міністэрства культуры і каардынацыйна-метадычнага цэнтра для бібліятэк іншага ведамаснага падпарадкавання.
Выданні сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці:
- Анлайн-пазл "Сучасныя беларускія пісьменнікі"
- "Библиотечная профессия - лучшая!"
- Библиотечное дело. Листая страницы профессиональной прессы
- Буктрэйлер “Бібліятэка прапануе” – відэазнаёмства з часопісам
- Бібліягазета "Метадычны веснік"
- Бібліяфакты
- Викторина к Международному дню кино
- Викторина к Международному дню художника «В искусстве – жизнь!»
- “Всем миром против табака!”
- Відэаагляд "Журнал «Современная библиотека»"
- Відэаагляд "Малая Родина"
- Віктарына "Путешествие в «Хогвартс»"
- Віктарына "О книге и библиотеке"
- Віртуальныя музеі Беларусі
- Вэб-крыжаванка "Их именами названы улицы города"
- Вэб-турнір “Пісьменнікі-землякі – дзецям!”
- Да 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа
- Да 75-годдзя Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі
- Дзень памяці Ефрасінні Полацкай
- Журнал профессионалов – «Библиотека предлагает»
- «И невозможное возможно»
- к 78-летию освобождения г. Барановичи
- Краеведческий эрудит-кросс «История Победы на улицах города»
- Крыжаванка "Адгадай паэта-земляка
- Листаем страницы журнала “Библиополе”
- Литературный календарь 2023
- Лінгвістычны бібліятурнір “Па літаратурных сцяжынках…”
- Международный день защиты детей. Обзор сценарных материалов
- Милосердие – путь к преодолению
- Новогодний калейдоскоп
- Обзор профессиональных изданий
- Со здоровьем по пути
- Шуточное гадание по книгам “Первое апреля – в гадание верю!”
- Эрудыт-гульня "Псеўданімы беларускіх пісьменнікаў"