ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

 Метадычная дзейнасць 

Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва горада Баранавічы забяспечваецца значнай колькасцю (50) бібліятэк розных арганізацыйна-прававых форм уласнасці: школьных – 21, вучэбных устаноў – 9, прафсаюзных – 5, тэхнічных – 5, публічных – 6, ведамасных – 4.
 Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. В.П. Таўлая з’яўляецца метадычным і кіруючым органам для бібліятэк-філіялаў ЦБС, метадычным і каардынацыйным цэнтрам для бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў горада. ЦГБ ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне бібліятэчных і бібліяграфічных тэхналагічных цыклаў, аналіз паказчыкаў дзейнасці бібліятэк за справаздачны перыяд (квартал, год); выступае ў ролі арганізатара разнастайных форм сумеснай вытворчай вучобы; ініцыіруе правядзенне прафесійных конкурсаў, карпаратыўных сустрэч і г.д.
У арганізацыі метадычнай дзейнасці вядучае месца займае аддзел метадычнай і аналітычнай работы ЦГБ імя В.П. Таўлая. На сённяшні дзень тут сканцэнтравана арганізацыйна-прававая, нарматыўна-рэгламентуючая, планавая, справаздачная, распарадчая, даведачна-інфармацыйная дакументацыя, метадычныя, сцэнарныя матэрыялы ў дапамогу правядзенню масавых мерапрыемстваў, папулярызацыі бібліятэк і іх фондаў. АМАР аказвае метадычную дапамогу падраздзяленням ва ўдасканаленні форм і метадаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання, ажыццяўляе аналітычную, арганізацыйную, кансультатыўную работу па арганізацыі ўсіх напрамкаў дзейнасці; забяспечвае павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Яго асноўная функцыя – аказанне дапамогі свайму калектыву, другім бібліятэкам города ў наладжванні працэсаў работы і павышэнні якасці абслугоўвання чытачоў на аснове навейшых дасягненняў бібліятэчнай навукі і практыкі. 
 З гэтай мэтай у АМАР фарміруецца фонд літаратуры па пытаннях бібліятэчнай справы і арганізацыі выхаваўчай работы і ствараецца даведачна-бібліяграфічны апарат на яго, у т.л. электронная БД “Бібліятэчная справа” (5926 бібліяграфічных запісаў). Для арганізацыі выкарыстання фонда вядуцца сістэматычная картатэка «Бібліятэчная справа», картатэкі «Цікавая назва», «Святы календара», «Персаналіі дзеячоў гісторыі і культуры» і інш. Папулярызуюць выданні з фондаў АМАР штогод выдаваемыя дапаможнікі: «Каляндар свят і знамянальных дат на вучэбны год», «Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят і знамянальных дат», "Рэкамендацыі бібліятэкам ЦБС да складання плана работы на ... год" і іншыя метадычныя рэкамендацыі, інфармацыйныя бюлетэні і г.д. Інавацыйныя формы і метады работы выяўляюцца, у першую чаргу, з публікацый прафесійных выданяў, атрымліваемых АМАР: кнігі серый «Библиотекарь и время. ХХІ век», «Современная библиотека», «Профессиональная библиотека школьного библиотекаря»; часопісы «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», «Веснік БДУКіМ», «Библиополе»,   «Библиотека», «Библиотека в школе», «Библиотековедение», «Библиотечное дело», «Библиотечное дело. ХХІ век», «Молодые в библиотечном деле», «Научные и технические библиотеки», «Справочник руководителя учреждения культуры», «Школьная библиотека»... 
Давядзенне інавацыйнай палітыкі да бібліятэчнага персанала адбываецца праз вытворчую вучобу, інфармацыйныя і метадычныя выданні АМАР.
Такім чынам, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. В.П. Таўлая праводзіцца вызначаная работа для адпавядання свайму статусу – галаўной установы сеткі публічных бібліятэк Міністэрства культуры і каардынацыйна-метадычнага цэнтра для бібліятэк іншага ведамаснага падпарадкавання.

Выданні аддзела метадычнай і аналітычнай работы:

Вытворчая вучоба:

 
 

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker1

Дзецям і іх бацькам

det