Mіжбібліятэчны абанемент
Сістэма міжбібліятэчнага абанемента (МБА) ствараецца з мэтай забеспячэння права грамадзян на атрыманне дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэк і органах інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах развіцця іх навуковага, тэхнічнага і культурнага патэнцыяла.
Пры адсутнасці ў фондах бібліятэк ЦБС г. Баранавічы неабходнага дакумента чытач можа скарыстацца паслугамі МБА, звярнуўшыся ў чытальную залу літаратуры па мастацтву цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая/час працы: 10.00-19.00, т. 403691/.
Для таго каб стаць абанентам і атрымаць дакументы з іншых бібліятэк, неабходна запоўніць бланк-заказ па МБА.
Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборліва, без адвольных скарачэнняў. Звесткі аб дакуменце прыводзяцца на мове арыгінала. Пры афармленні бланка-заказа неабходна ўказаць бібліяграфічныя звесткі аб дакуменце (аўтар, ініцыялы, загаловак, месца і год выдання і г.д.).
Па МБА выдаюцца ў часовае карыстанне арыгіналы або копіі дакументаў. Асабліва каштоўныя і рэдкія дакументы, артыкулы з газет выдаюцца толькі ў выглядзе копій. Пры немагчымасці выдаць у часовае карыстанне арыгінал дакумента заказ (па згодзе з абанентам) можа быць выкананы ў выглядзе платнай копіі або пры дапамозе нетрадыцыйных носьбітаў інфармацыі.
Тэрміны карыстання атрыманымі па МБА дакументамі (без уліку часу на дастаўку) складаюць на:
- кнігі – 30 дзён.
- перыядычныя выданні – 15 дзён.
- мікракопіі – 45 дзён.
Матэрыяльную адказнасць за захаванасць атрыманых па МБА дакументаў нясе заказчык.
Дакументы, якія атрыманы па МБА (акрамя копій, якія выдаюцца ў пастаяннае карыстанне), выдаюцца для працы толькі ў чытальнай зале.
У выпадку пашкоджання альбо страты дакумента, які атрыманы ў часовае карыстанне, заказчык павінен зрабіць яго замену ідэнтычным ці копіяй, а пры немагчымасці такой замены кампенсаваць яго кошт па дамоўленасці з фондатрымальнікам (бібліятэкай, у фондах якой знаходзіцца дакумент).
Шаноўныя чытачы!
Прапануем стаць карыстальнікам МБА (міжбібліятэчнага абанемента), МБА - дакументы з фондаў бібліятэк і органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларусі ў нашай бібліятэцы
МБА - камфортныя ўмовы атрымання неабходнай інфармацыі
МБА - інфармацыйныя рэсурсы Беларусі да вашых паслуг
Чакаем Вас па адрасу: вул. Леніна, 53
чытальная зала літаратуры па мастацтву ЦГБ імя В.П.Таўлая; т. 40-36-91