ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

/час працы 09.00-18.00, т. 45 46 26, выхадны – субота, нядзеля/ займаецца стварэннем сучаснай тэхналагічнай базы  для развіцця аўтаматызаванай бібліятэчнай  сістэмы, метадычным, арганізацыйным і тэхнічным забеспячэннем работ у вобласці аўтаматызацыі  бібліятэк ЦБС.
Асноўныя задачы аддзела:
1. Укараненне ў  практыку  сродкаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў на розных участках  дзейнасці бібліятэк у мэтах аператыўнага і якаснага абслугоўвання карыстальнікаў.
2. Забеспячэнне эксплуатацыі  ўсяго абсталявання і тэхнічных сродкаў, развіццё лакальнай камп'ютарнай сеткі  з выкарыстаннем  інтэгрыраванай бібліятэчнай праграмы.
3. Арганізацыя і эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі  на аснове  новых інфармацыйных тэхналогій.
4. Паскарэнне працэсаў апрацоўкі і пераўтварэння інфармацыі, скарачэнне працазатрат пры выкананні традыцыйных бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў і аперацый, пашырэнне наменклатуры бібліятэчных паслуг.
5. Ажыццяўленне статыстычнага аналізу і павышэння дакладнасці ўлікова-справаздачнай інфармацыі, удасканаленне ўсіх бібліятэчных паслуг на аснове тэхнічнага забеспячэння.
6. Аказанне тэхнічнай і  метадычнай дарамогі супрацоўнікам бібліятэк у асваенні  новых інфармацыйных  тэхналогій, ксеракапіравання,  сканіравання, аргтэхнікі, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі.
7. Вывучэнне перадавога  вопыту  работы айчынных і замежных бібліятэк і ўкараненне   ў практыку работы  новых інфармацыйных тэхналогій.
8. Стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўдзелу ў сістэмах межбібліятэчнай кааперацыі і інтэграцыі.

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker

Дзецям і іх бацькам

det