Барановичская ЦБС - Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая фарміруе, захоўвае і арганізуе выкарыстанне ўніверсальнага фонда дакументаў, арыентаванага на патрэбнасці жыхароў горада. Для эфектыўнасці задавальнення запытаў наведвальнікаў прымяняецца прынцып спецыялізацыі, у выніку якога склалася наступная структура аддзела:
- Абанемент
 - Зала галіновай літаратуры 
 - Сектар літаратуры на замежных мовах 

 - Сектар дзіцячай літаратуры
 - Зала галіновай літаратуры (краязнаўства)
 - Зала галіновай літаратуры (мастацтва)
 -Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

Праца аддзела абслугоўвання і інфармацыі накіравана на развіццё і ўдасканаленне бібліятэчна-інфармацыйнай прадукцыі і паслуг, якаснае абслугоўванне карыстальнікаў, выкананне сацыяльных функцый бібліятэкі: інфармацыйнай, адукацыйнай, выхаваўчай, арганізацыя вольнага часу і інш.

Абанемент
Час працы: 10.00 - 19.00, т. 45 20 22. Aбслугоўвае чытачоў, якія жадаюць узяць кнігі дадому. Фонд аддзела - 60 тыс. экзэмпляраў дакументаў універсальнай тэматыкі. Выдзелены кніжныя калекцыі: духоўнай літаратуры «Свет праваслаўя» з відэатэкай; літаратуры на польскай мове; мемуарнай літаратуры. Тут працуе маладзёжны клуб па захапленнях «Гармония», праводзяцца Праваслаўныя чытанні «Духоўнасць і кніга», праваслаўныя кінасеансы, Тыдні абітурыента, беларускія дні "Гаворым па-беларуску". Чытачамі абанемента з’яўляюцца 5 тыс. чалавек. Ім прапануецца багаты выбар мастацкай літаратуры розных жанраў, навуковыя і папулярныя галіновыя выданні (у т.л. вучэбныя дапаможнікі), газеты, часопісы, электронныя дакументы.

Зала галіновай літаратуры
Читальный залЧас працы: 10.00 - 19.00, т. 45-20-22. Прапануе наведвальнікам для работы бібліятэчны фонд каля 72 тысяч выданняў універсальнага зместу, многія з якіх – адзіныя экзэмпляры ў горадзе. Фарміруюцца фонды беларускай мастацкай і галіновай літаратуры, перыёдыкі, электронных матэрыялаў. Прапагандуючы культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, праводзяцца святы кнігі, Дні ведаў, экскурсійна-інфармацыйныя гадзіны "Славутыя імёны Беларусі",  афармляюцца цыклы выставак «Вытокі беларускай культуры», «Пісьменнікі-юбіляры Беларусі». Наведвальнікам залы галіновай літаратуры прапануюцца дакументальныя фільмы мультымедыйнага вучэбнага комплексу - кінастужкі аб беларускіх пісьменніках, гістарычных асобах і дзеячах мастацтва. Арганізаваны 3 аўтаматызаваных працоўныя месцы для чытачоў.
Асаблівае месца сярод шматлікай друкаванай прадукцыі займаюць газеты і часопісы. Рэпертуар беларускай і расійскай перыёдыкі складае 138 назвы (112 часопісаў, 26 газет). Па значнасці, аператыўнасці і запатрабаванасці карыстальнікамі перыёдыка ў  бібліятэцы - на першым месцы. З дапамогай шырокага кола перыядычных выданняў работнікі бібліятэкі могуць задавальняць разнастайныя інфармацыйныя запыты чытачоў нават пры ўмове недастатковага камплектавання кніжных фондаў. У пошуках інфармацыі чытачы звяртаюцца да розных крыніц і нярэдка знаходзяць неабходнае іменна ў часопісах і газетах.
 У зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая наведвальнікі могуць знаёміцца з новымі нумарамі газет і часопісаў (так званай "прэсай сённяшняга дня"), але асаблівы гонар супрацоўнікаў - выданні мінулых гадоў. Газеты тут захоўваюцца не менш 10 гадоў, часопісы - дзесяцігоддзямі. Сабрана калекцыя літаратурна-мастацкіх часопісаў за 40 апошніх гадоў. Публікацыі літаратурна-мастацкіх часопісаў 70-80-х і г.д. гадоў можна і сёння чытаць, вывучаць, выкарыстоўваць у вучобе і працы.

Сектар літаратуры на замежных мовахDSC 0008

Час працы: 10.00-19.00, т. 403690.

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Забяспечвае патрэбнасці карыстальнікаў у выданнях на нямецкай, англійскай, французскай, турэцкай і іншых мовах. Значная частка фонда – выданні на CD, DVD, аудыя- і відэаматэрыалы. Дзякуючы супрацоўніцтву з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску тут працуе Цэнтр вучэбных сродкаў “Нямецкая мова як замежная”, кожны другі і чацвёрты аўторак жыхароў горада абслугоўвае «Медыя-аўтобус DeutschExpress».
Партнерства з Інфармацыйным цэнтрам Амбасады ЗША
 дае магчымасць пастаянна аднаўляць фонд літаратуры на англійскай мове. Ёсць маляўніча і арыгінальна выдадзеныя кнігі для дзяцей: 3D, агучаныя, аб'ёмныя і інш.

17 лістапада 2015 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Французскага кутка інфармацыі і чытання. Карыстальнікам прапануецца болей за 300 экзэмпляраў дакументаў на розных носьбітах: літаратура аб Францыі, дапаможнікі для вывучэння французскай мовы, кнігі для дзяцей, настольныя гульні.  

Чытачам прапануюцца часопісы на нямецкай і англійскай мовах, настольныя гульні (у тым ліку і на замежных мовах).
Для карыстальнікаў ёсць камп'ютар з выхадам у Інтэрнэт,
планшэты з развіваючымі і адукацыйнымі гульнямі.

Старонкі сектара: facebook logo by oguzburaksipsak-d4ubonk.png vklogo Twitter Youtube-logo

Сектар дзіцячай літаратуры

Час працы: з 10.00 да 19.00. У 2010 годзе ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву адкрыта прастора сямейнага чытання "Выхаваем кнігалюба". Тут пачалося абслугоўванне дашкольнікаў, дзяцей малодшага школьнага ўзросту і падлеткаў. Бібліятэка стала своеасаблівым цэнтрам сямейнага чытання, які прапануе дзецям мастацкую, пазнавальную літаратуру, перыядычныя выданні. Зараз можна наведваць бібліятэку ўсёй сям'ёй: і бацькоў, і дзяцей чакаюць цікавыя і карысныя кнігі, з якімі можна не толькі адпачываць, але і пазнаваць свет, развіваць свае захапленні.
Для дзяцей ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы: пасвячэнне ў чытачы, мульт-шоу, тэатральныя хвілінкі, пазнавальна-забаўляльныя праграмы, акцыі. Кніжны фонд раскрыты з дапамогай мноства маляўніча аформленых выставак, паліц, праглядаў. 

Зала галіновай літаратуры (краязнаўства)

Час працы: 10.00-19.00, т. 45-20-22. Стварае ўнікальную калекцыю дакументаў аб гісторыі і сучасным жыцці горада і раёна. Значную частку фонда складаюць сфарміраваныя па тэмах і персаналіях папкі газетных і часопісных выразак, ксеракопій краязнаўчых матэрыялаў. На сённяшні дзень іх налічваецца болей за 200 назваў. Асаблівае месца сярод іх займаюць персанальныя інфармацыйныя дасье, прысвечаныя паэтам і пісьменнікам нашага краю (48), якія не толькі ўтрымліваюць публікацыі іх твораў у перыядычным друку, але і біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, бібліяграфічныя спісы, фотаматэрыялы, алічбаваныя дакументы. Каштоўны краязнаўчы матэрыял на CD сабраны ў выніку конкурсу БД “Біяграфія роднага краю”: “Экалогія горада”, “Архітэктурныя помнікі горада”, “Гарады-пабрацімы г. Баранавічы”, “Гісторыя Паўночнага мікрараёна”, “Мастакі горада”, “Знакамітыя і пачэсныя людзі горада і раёна”, “Вуліцы горада”, “Помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне” і іншыя.
У зале збіраецца матэрыял аб жыцці і творчасці Валянціна Паўлавіча Таўлая: зборнікі вершаў, фотаэкспазіцыйны матэрыял, альбомы, архіў публікацый, падараваны бібліятэцы жонкай паэта і перапіска з ёй, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, аўдыязапісы літаратурных вечарын, прысвечаных юбілейным датам В. Таўлая і г.д. Створаны на CD віртуальны музей паэта «Агнём гартаваны». Задавальняе чытачоў рэпертуар перыёдыкі, які ўключае ўсе мясцовыя і абласныя газеты. Падшыўкі газеты «Наш край» і яе папярэднікаў захоўваецца з пачатку 1945 года, "Интекс-пресс" з 1995 года, "Шаг" з 1997 года, «Зари» - з 80-х. Вядзецца краязнаўчая картатэка з 1961 года. Фонд чытальнай залы налічвае 1700 экзэмпляраў. Тут сабрана значная колькасць дакументаў аб гарадах-пабрацімах Баранавіч. У зале краязнаўства праходзяць прэзентацыі кніг мясцовых аўтараў, Таўлаеўскія чытанні, краязнаўчыя ўрокі, афармляюцца выстаўкі-календары да памятных дат рэгіёна.
 Забеспячэнне паўнаты збору і захаванне фондаў краязнаўчых дакументаў, іх прадастаўленне карыстальнікам - галоўная задача залы краязнаўства ЦГБ імя В.П. Таўлая. З гэтай мэтай актыўна папаўняецца рубрыка "Краязнаўства" на вэб-сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Зала галіновай літаратуры (мастацтва)

Час працы: 10.00-19.00, т. 452022. Фарміруе фонд выданняў па культуралогіі, гісторыі беларускага і замежнага мастацтва, эстэтыцы, дызайну, цырульніцкай справе і мадэліраванню аддзення, у дапамогу развіццю захапленняў звязаных з рукадзеллем, дамаводствам, прыкладнымі відамі мастацтва. Гэта энцыклапедычныя, даведачныя выданні па ўсіх галінах мастацтва, кнігі, альбомы, выяўленчыя матэрыялы, грампласцінкі, ноты, перыёдыка. Самыя сучасныя часопісы для адпачынку і вольнага часу, папулярныя часопісы мод, выданні па дызайну інтэр’ера, садова-паркаваму ландшафту дапамогуць цікава і карысна правесці вольны час. У 2008 годзе тут адкрыты сектар агучанай кнігі для людзей з аслабленым зрокам. Першыя паступленні ў фонд сектара – аудыякасеты с запісамі мастацкіх твораў сучасных пісьменнікаў і класікаў, пазнавальная літаратура па медыцыне, геаграфіі, мастацтву, праваслаўю. Камплектуецца фонд  выданнямі на CD.
Чытальная зала літаратуры па мастацтву – гэта мастацкая галерэя ў бібліятэцы, дзе змяняючы адна другую, арганізуюцца выстаўкі работ мастакоў, таленавітых людзей горада Баранавічы. Эстэтычны ўплыў на  моладзь маюць мерапрыемствы музычна-мастацкага «В гостях у муз», на пасяджэнні якога  запрашаецца студэнцтва горада. Тэмы сустрэч звязаны з мастацтвам і рыхтуюцца супрацоўнікамі бібліятэкі, навучэнцамі музычнага вучылішча, музычных школ горада. 
Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работыАддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

Час працы: 10.00 - 19.00, т. 45 46 96. Стварае даведачна-бібліяграфічны апарат (каталогі, картатэкі, даведачна-інфармацыйны фонд). Тут працуе Цэнтр прававой інфармацыі, які дазваляе знайсці любы дакумент нарматыўна-заканадаўчага характару. Чытачы могуць здзяйсняць пошук інфармацыі па электроннаму каталогу бібліятэкі, да іх паслуг тэматычныя і  персанальныя бібліяграфічныя спіскі літаратуры, тэматычныя дасье, інфармацыйныя матэрыялы, фонд энцыклапедый, слоўнікаў і  даведнікаў, у т.л. на электронных носьбітах. Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара" выконвае запыты ан-лайн-карыстальнікаў. Супрацоўнікі аддзела праводзяць заняткі па фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выконваюць тэматычныя, адрасныя, фактаграфічныя, удакладняючыя даведкі, здзяйсняюць рэдакцыю бібліяграфічных спіскаў чытачоў і індэксіраванне дакументаў. 
  

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker1

Дзецям і іх бацькам

det