Абанемент аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая
Час працы: панядзелак-чацвер: 10.00 - 19.00, субота-нядзеля: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень - пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца. т. 64 31 94. Aбслугоўвае чытачоў, якія жадаюць узяць кнігі дадому. Фонд аддзела - 60 тыс. экзэмпляраў дакументаў універсальнай тэматыкі. Выдзелены кніжныя калекцыі: духоўнай літаратуры "Свет праваслаўя" з відэатэкай; літаратуры на польскай мове; мемуарнай літаратуры. Выпісваецца 20 часопісаў і 11 газет. Тут праводзяцца Праваслаўныя чытанні "Духоўнасць і кніга", праваслаўныя кінасеансы, Тыдні абітурыента, беларускія дні "Гаворым па-беларуску". Чытачамі абанемента з’яўляюцца больш за 3 тыс. чалавек. Ім прапануецца багаты выбар мастацкай літаратуры розных жанраў, навуковыя і папулярныя галіновыя выданні (у т.л. вучэбныя дапаможнікі), газеты, часопісы, электронныя дакументы.
Чытальная зала аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. ТаўлаяЧас працы: панядзелак-чацвер:10.00 - 19.00, субота- нядзеля: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая пятніца месяца. т. 64 31 94. Прапануе наведвальнікам для работы бібліятэчны фонд больш за 77 тысяч выданняў універсальнага зместу, многія з якіх – адзіныя экзэмпляры ў горадзе. Фарміруюцца фонды беларускай мастацкай і галіновай літаратуры, перыёдыкі, электронных матэрыялаў. Прапагандуючы культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, праводзяцца святы кнігі, Дні ведаў, экскурсійна-інфармацыйныя гадзіны "Славутыя імёны Беларусі", цыклы гучных чытанняў "Чытаем па-беларуску", афармляюцца цыклы выставак «Вытокі беларускай культуры», «Пісьменнікі-юбіляры Беларусі». Наведвальнікам залы галіновай літаратуры прапануюцца дакументальныя фільмы мультымедыйнага вучэбнага комплексу - кінастужкі аб беларускіх пісьменніках, гістарычных асобах і дзеячах мастацтва. Арганізаваны 3 аўтаматызаваных працоўныя месцы для чытачоў.
Асаблівае месца сярод шматлікай друкаванай прадукцыі займаюць газеты і часопісы. Рэпертуар беларускай і расійскай перыёдыкі складае 66 назвы (36 часопісаў, 17 газет). Па значнасці, аператыўнасці і запатрабаванасці карыстальнікамі перыёдыка ў бібліятэцы - на першым месцы. З дапамогай шырокага кола перыядычных выданняў работнікі бібліятэкі могуць задавальняць разнастайныя інфармацыйныя запыты чытачоў нават пры ўмове недастатковага камплектавання кніжных фондаў. У пошуках інфармацыі чытачы звяртаюцца да розных крыніц і нярэдка знаходзяць неабходнае іменна ў часопісах і газетах.
У зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая наведвальнікі могуць знаёміцца з новымі нумарамі газет і часопісаў (так званай "прэсай сённяшняга дня"), але асаблівы гонар супрацоўнікаў - выданні мінулых гадоў. Газеты тут захоўваюцца не менш 10 гадоў, часопісы - дзесяцігоддзямі. Сабрана калекцыя літаратурна-мастацкіх часопісаў за 40 апошніх гадоў. Публікацыі літаратурна-мастацкіх часопісаў 70-80-х і г.д. гадоў можна і сёння чытаць, вывучаць, выкарыстоўваць у вучобе і працы.
Штогод абслугоўваецца больш за 3 тысячы карыстальнікаў.
З 2020 г. тут размяшчаецца фонд агучанай літаратуры для людзей з аслабленым зрокам.
Сектар літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. таўлая
Час працы: панядзелак-чацвер:10.00-19.00, субота-нядзеля: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца. т. 403690.
e-mail: in@tavlay-library.by
Забяспечвае патрэбнасці карыстальнікаў у выданнях на нямецкай, англійскай, французскай, турэцкай і іншых мовах. Значная частка фонда – выданні на CD, DVD, аудыя- і відэаматэрыалы. Чытачам прапануюцца часопісы на нямецкай і англійскай мовах, настольныя гульні (у тым ліку і на замежных мовах). Фонд на 01.01.2023 г. - 5163 экз.
Для карыстальнікаў ёсць камп'ютар з выхадам у Інтэрнэт, планшэты з развіваючымі і адукацыйнымі гульнямі. Штогод абслугоўваецца больш за 1700 карыстальнікаў.
Сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая
Час працы: панядзелак-чацвер:з 10.00 да 19.00, субота-нядзеля: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца.
У 2010 годзе ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву адкрыта прастора сямейнага чытання "Выхаваем кнігалюба". Тут пачалося абслугоўванне дашкольнікаў, дзяцей малодшага школьнага ўзросту і падлеткаў. Бібліятэка стала своеасаблівым цэнтрам сямейнага чытання, які прапануе дзецям мастацкую, пазнавальную літаратуру, перыядычныя выданні. Зараз можна наведваць бібліятэку ўсёй сям'ёй: і бацькоў, і дзяцей чакаюць цікавыя і карысныя кнігі, з якімі можна не толькі адпачываць, але і пазнаваць свет, развіваць свае захапленні. Дакументны фонд на 01.01.2023 г. складае больш за 18 тысяч экзэмпляраў. Рэпертуар перыёдыкі дазваляе задаволіць самыя розныя запатрабаванні юных чытачоў: 24 часопісы і 4 газеты.
Для дзяцей ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы: пасвячэнне ў чытачы, мульт-шоу, тэатральныя хвілінкі, пазнавальна-забаўляльныя праграмы, акцыі. Кніжны фонд раскрыты з дапамогай мноства маляўніча аформленых выставак, паліц, праглядаў. Штогод абслугоўваецца больш за 1600 карыстальнікаў.
У 2008 годзе тут адкрыты сектар агучанай кнігі для людзей з аслабленым зрокам. Першыя паступленні ў фонд сектара - аўдыякасеты з запісамі мастацкіх твораў сучасных пісьменнікаў і класікаў, пазнавальная літаратура па медыцыне, геаграфіі, мастацту, праваслаўю. Камплектуецца фонд выданнямі на CD. У 2020 г. фонд перададзены ў залу галіновый літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая (цяпер чытальная зала аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая).
Чытальная зала аддзела абслугоўвання і інфармацыі (фонд краязнаўства) ЦГБ імя В. Таўлая
Час працы: панядзелак-чацвер: 10.00-19.00, субота-нядзеля: 09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца. т. 64-31-94.
Стварае ўнікальную калекцыю дакументаў аб гісторыі і сучасным жыцці горада і раёна. Значную частку фонда складаюць сфарміраваныя па тэмах і персаналіях папкі газетных і часопісных выразак, ксеракопій краязнаўчых матэрыялаў. На сённяшні дзень іх налічваецца болей за 200 назваў. Асаблівае месца сярод іх займаюць персанальныя інфармацыйныя дасье, прысвечаныя паэтам і пісьменнікам нашага краю (48), якія не толькі ўтрымліваюць публікацыі іх твораў у перыядычным друку, але і біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, бібліяграфічныя спісы, фотаматэрыялы, алічбаваныя дакументы. Каштоўны краязнаўчы матэрыял на CD сабраны ў выніку конкурсу БД “Біяграфія роднага краю”: “Экалогія горада”, “Архітэктурныя помнікі горада”, “Гарады-пабрацімы г. Баранавічы”, “Гісторыя Паўночнага мікрараёна”, “Мастакі горада”, “Знакамітыя і пачэсныя людзі горада і раёна”, “Вуліцы горада”, “Помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне” і іншыя.
У падраздзяденні збіраецца матэрыял аб жыцці і творчасці Валянціна Паўлавіча Таўлая: зборнікі вершаў, фотаэкспазіцыйны матэрыял, альбомы, архіў публікацый, падараваны бібліятэцы жонкай паэта і перапіска з ёй, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, аўдыязапісы літаратурных вечарын, прысвечаных юбілейным датам В. Таўлая і г.д. Створаны на CD віртуальны музей паэта «Агнём гартаваны». Задавальняе чытачоў рэпертуар перыёдыкі, які ўключае ўсе мясцовыя і абласныя газеты. Падшыўкі газеты «Наш край» і яе папярэднікаў захоўваецца з пачатку 1945 года, "Интекс-пресс" з 1995 года, "Шаг" з 1997 года, «Зари» - з 80-х. Вядзецца краязнаўчая картатэка з 1961 года. Фонд чытальнай залы налічвае 2179 экзэмпляраў (на 01.01.2022 г.). Выпісваецца 4 газеты. Тут сабрана значная колькасць дакументаў аб гарадах-пабрацімах Баранавіч. У зале краязнаўства праходзяць прэзентацыі кніг мясцовых аўтараў, Таўлаеўскія чытанні, краязнаўчыя ўрокі, афармляюцца выстаўкі-календары да памятных дат рэгіёна.
Забеспячэнне паўнаты збору і захаванне фондаў краязнаўчых дакументаў, іх прадастаўленне карыстальнікам - галоўная задача залы краязнаўства ЦГБ імя В.П. Таўлая. З гэтай мэтай актыўна папаўняецца рубрыка "Краязнаўства" на вэб-сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Сектар інфармацыйна-бібліяграфічнай работы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая
Час працы: панядзелак-чацвер: 10.00 - 19.00. Субота-нядзеля:09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-32-10. Стварае даведачна-бібліяграфічны апарат (каталогі, картатэкі, даведачна-інфармацыйны фонд). Тут працуе Цэнтр прававой інфармацыі, які дазваляе знайсці любы дакумент нарматыўна-заканадаўчага характару. Чытачы могуць здзяйсняць пошук інфармацыі па электроннаму каталогу бібліятэкі, да іх паслуг тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спіскі літаратуры, тэматычныя дасье, інфармацыйныя матэрыялы, фонд энцыклапедый, слоўнікаў і даведнікаў, у т.л. на электронных носьбітах. Фонд на 01.01.2023 г. складае 2619 экз. Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара" выконвае запыты анлайн-карыстальнікаў. Супрацоўнікі аддзела праводзяць заняткі па фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выконваюць тэматычныя, адрасныя, фактаграфічныя, удакладняючыя даведкі, здзяйсняюць рэдакцыю бібліяграфічных спіскаў чытачоў і індэксіраванне дакументаў.
Сектар маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці /час працы: панядзелак-пятніца: 8.30-17.00, выхадныя: субота, нядзеля, санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-31-96/.
Прапануе чытачам інфармацыйна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу арганізацыі выхаваўчай работы: сцэнарыі правядзення каляндарных святаў, распрацоўкі мерапрыемстваў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, па арганізацыі вольнага часу дзяцей у час канікул, для правядзення пазашкольных мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі. Назапашаны значны сцэнарны матэрыял да правядзення літаратурна-паэтычных вечарын па творчасці беларускіх і замежных пісьменнікаў. Кіраўнікі дзіцячых тэатральных гурткоў, лялечных тэатраў змогуць знайсці тут рэпертуар для сцэнічных пастановак. Фонд інфармацыйна-метадычных выданняў папаўняецца за кошт расійскай і беларускай перыёдыкі (гл. “Інфармацыйны бюлетэнь “Падпіска”). Супрацоўнікам бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў прапануюцца нарматыўна-заканадаўчыя дакументы па бібліятэчнай справе, выданні ў дапамогу арганізацыі дзейнасці бібліятэк, літаратура з вопыту работы беларускіх і замежных бібліятэк. На 01.01.2023 г. фонд складае 4657 экз.
Сектар аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў ЦГБ імя В. Таўлая
/час працы: панядзелак-пятніца: 09.00-18.00, т. 61-28-55, выхадны – субота, нядзеля. Санітарны дзень: другая серада месяца.
/ Займаецца стварэннем сучаснай тэхналагічнай базы для развіцця аўтаматызаванай бібліятэчнай сістэмы, метадычным, арганізацыйным і тэхнічным забеспячэннем работ у вобласці аўтаматызацыі бібліятэк ЦБС.
Асноўныя задачы аддзела:
1. Укараненне ў практыку сродкаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў на розных участках дзейнасці бібліятэк у мэтах аператыўнага і якаснага абслугоўвання карыстальнікаў.
2. Забеспячэнне эксплуатацыі ўсяго абсталявання і тэхнічных сродкаў, развіццё лакальнай камп'ютарнай сеткі з выкарыстаннем інтэгрыраванай бібліятэчнай праграмы.
3. Арганізацыя і эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі на аснове новых інфармацыйных тэхналогій.
4. Паскарэнне працэсаў апрацоўкі і пераўтварэння інфармацыі, скарачэнне працазатрат пры выкананні традыцыйных бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў і аперацый, пашырэнне наменклатуры бібліятэчных паслуг.
5. Ажыццяўленне статыстычнага аналізу і павышэння дакладнасці ўлікова-справаздачнай інфармацыі, удасканаленне ўсіх бібліятэчных паслуг на аснове тэхнічнага забеспячэння.
6. Аказанне тэхнічнай і метадычнай дарамогі супрацоўнікам бібліятэк у асваенні новых інфармацыйных тэхналогій, ксеракапіравання, сканіравання, аргтэхнікі, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі.
7. Вывучэнне перадавога вопыту работы айчынных і замежных бібліятэк і ўкараненне ў практыку работы новых інфармацыйных тэхналогій.
8. Стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўдзелу ў сістэмах міжбібліятэчнай кааперацыі і інтэграцыі.
Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду ЦГБ імя В. Таўлая
/час працы: панядзелак-пятніца: 08.30-17.00, т. 40 36 91, выхадны – субота, нядзеля/. Санітарны дзень: другая серада месяца.
• ажыццяўляе фарміраванне фонда бібліятэк ЦБС: камплектаванне, дакамплектаванне
• ажыццяўляе падпіску перыядычных выданняў
• адлюстроўвае паступаючыя дакументы ў сістэме каталогаў
• стварае электронны каталог кніг
• сістэматызуе дакументы, паступаючыя ў фонд ЦБС
• займаецца рэкаталагізацыяй традыцыйных каталогаў.
У структуры аддзела выдзелены сектары дэпазітарнага захавання, арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду ЦБС. Супрацоўнікі аддзела арганізуюць работу МБА.
Сектар дэпазітарнага кнігазахавання
Час працы 08.30-17.00, т. 40 36 91
акумуліруе ў сваіх фондах (8 тыс. экз.) літаратуру даўніх гадоў выдання, якая захавала сваю навуковую і пазнавальную каштоўнасць, але не карыстаецца масавым попытам у чытачоў. Нярэдка гэта адзіныя ў горадзе экзэмпляры. Сярод кніг сектара ёсць рарытэты: выданні канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даваеннай пары, дакументы, якія выйшлі з друку ў савецкія часы (гл. “Рэдкія кнігі”). Тут знаходзіцца таксама калекцыя мініяцюрных кніг.
Сектар арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду
Час працы 08.30-17.00, т. 40 36 91.
Кніжны фонд сектара налічвае 34 тыс. экзэмпляраў. Галоўная мэта яго стварэння – арганізацыя кнігаабмена паміж структурнымі падраздзяленнямі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Адбываецца гэта наступным чынам:
- фарміраванне тэматычных падборак літаратуры па заяўленай тэме для бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- падбор кніг па заяўках чытачоў, накіраваных у сектар з бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- адбор літаратуры, якая карыстаецца попытам у чытачоў бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ супрацоўнікамі гэтых падраздзяленняў.
Фонд сектара арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду адлюстраваны ў алфавітным і сістэматычным каталогах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая. Пры ўзнікненні запытаў на дакументы з боку чытачоў, іх абслугоўванне адбываецца ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву.
У чытальнай зале ЦГБ імя В. П. Таўлая прымаюцца заяўкі ад чытачоў на паслугі міжбібліятэчнага абанемента: заказаць неабходную ім літаратуру, якая адсутнічае ў фондах ЦГБ, і атрымаць яе ці копіі публікацый з другіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь (гл. “МБА”).