ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      

pcpi3

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк ЦБС г. Баранавічы
(фарміраванне фонда дакументаў па гісторыі, культуры, літаратуры Баранавіцкага рэгіёна)

Краязнаўчая дзейнасць – адна з прыярытэтных у рабоце сеткі публічных бібліятэк г. Баранавічы. Асноўная задача, якую вызначылі для сябе бібліятэкары пры ажыццяўленні гэтай дзейнасці: стварэнне дакументнай базы гісторыка-краязнаўчых і літаратуразнаўчых матэрыялаў па гісторыі, культуры і літаратуры горада і раёна. У гэтай рабоце відавочны наступныя аспекты: адукацыйны (паглыбленне ведаў аб культуры і гістарычных каранях малой радзімы); маральна-выхаваўчы (патрыятычнае выхаванне, шанаванне традыцый і здабыткаў); інфармацыйны (садзейнічанне актывізацыі выкарыстання краязнаўчых рэсурсаў).

У відавой структуры КФ пераважаюць друкаваныя выданні: кнігі, брашуры, перыёдыка, выяўленчыя матэрыялы і г.д. Апошнім часам ён актыўна папаўняецца неапублікаванымі матэрыяламі, аўдыявізуальнымі дакументамі, разнастайнымі прадметамі і аксесуарамі. Тэматыка КФ універсальна: прырода і прыродныя багацці, гісторыя, эканоміка, культура, мастацтва; аб асобных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках рэгіёна; творы мясцовых аўтараў і дакументы аб іх жыцці і дзейнасці і інш. Выдатна зарэкамендавалі сябе ствараемыя на працягу многіх гадоў тэматычныя і персанальныя папкі-накапляльнікі, дасье, дайджэсты. Гэта работа бібліятэкараў, паралельна з адлюстраваннем публікацый краязнаўчага кшталту ў краязнаўчай картатэцы, атрымала высокую ацэнку чытачоў. Нярэдка, атрыманы падбор матэрыялаў, сфарміраваны ў тэматычную папку, цалкам задавальняе патрэбы карыстальніка, эканоміць яго час, які мог бы быць патрачаны на пошук неабходнай інфармацыі.
     На фоне развіцця электронна-інфармацыйных тэхналогій побач з традыцыйнымі запытамі наведвальнікаў пачалі ўзнікаць пытанні аб прадастаўленні ім краязнаўчых матэрыялаў у выглядзе электронных дакументаў, што дазволіла б чытачам не проста знаёміцца з матэрыяламі, але працаваць з выданнямі ў лічбавай форме выкарыстоўваючы ПК (перанос інфармацыі на CD, флэш-карту, раздрукоўку тэкстаў і ілюстрацый і г.д.). Такія запыты пачалі з’яўляцца ўсё часцей і часцей, таму, ідучы насустрач карыстальнікам, у бібліятэках узнік новы накірунак працы: алічбоўка крыніц краязнаўчай інфармацыі, стварэнне электронных калекцый. Доступ да краязнаўчай інфармацыі на электронных носьбітах стварае новыя магчымасці ў абслугоўванні чытачоў; узбагачае яго новымі падыходамі. Электронныя сродкі маюць слушныя перавагі ў дачыненні да друкаванага слова: мабільнасць, высокатыражнасць, вобразная выразнасць і г.д.
 На сённяшні дзень яшчэ рана гаварыць аб існаванні “віртуальнай краязнаўчай бібліятэкі” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая, але пачатак фарміравання фонда краязнаўчай медыятэкі пакладзены. У 2014 годзе яна налічвае некалькі дзесяткаў электронных дакументаў на CD. Галоўнае адрозненне гэтай медыятэкі ад фонда электронных рэсурсаў ЦГБ, набываемых праз магазіны і фірмы, у тым, што амаль усе дакументы створаны супрацоўнікамі бібліятэк сістэмы. У першую чаргу адбывалася алічбоўка тых дакументаў, якія найчасцей выкарыстоўваліся чытачамі, што было выяўлена пры маніторынгу чытацкіх запытаў. 
Першым крокам да стварэння электронных дакументаў па краязнаўству стала работа супрацоўнікаў ЦГБ імя В.П. Таўлая над папкамі-персаналіямі пісьменнікаў баранавіцкага краю. У час гэтай працы сканіравалася шмат тэкстаў, ілюстрацый, фатаздымкаў з кніг, часопісаў, газет, якія затым друкаваліся і змяшчаліся ў папкі. Узнікла пытанне аб тым, як эфектыўна выкарыстаць электронныя варыянты гэтых матэрыялаў: яны сталі першымі краязнаўчымі электроннымі рэсурсамі. Значна павялічылася колькасць электронных дакументаў па краязнаўству пасля конкурсаў прафесіянальнага майстэрства па стварэнню БД “Біяграфія роднага краю” (2008 г.) і “Раскажы пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны” (2009 г.). Трапляюць у медыятэку распрацоўкі разнастайных масавых мерапрыемстваў: сцэнарыі юбілейных і творчых вечарын мясцовых аўтараў, краязнаўчых урокаў, матэрыял да выступленняў з краязнаўчымі нарысамі на радыё, артыкулы, якія рыхтуюцца супрацоўнікамі для публікацый у перыядычных выданнях і г.д.
 З дапамогай ПЦПІ "Эталон", размешчаным у ЦГБ імя В. П. Таўлая, можна знайсці дакументы Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў: рашэнні Прэзідыума і гарадскога Савета дэпутатаў. Пры наяўнасці запытаў ажыццяўляецца доступ да іх карыстальнікаў. 
Краязнаўчая дзейнасць патрабуе ад бібліятэкараў значнага багажа ведаў па гэтай тэматыцы, пастаяннага вывучэння атрымліваемых інфармацыйных рэсурсаў і ўмення самастойна выяўляць крыніцы інфармацыі аб краі і папаўняць імі КФ. Поспех гэтай працы залежыць ад здольнасці бібліятэкараў ствараць атмасферу супрацоўніцтва з разнастайнымі арганізацыямі, творчымі людзьмі рэгіёна, і, асабліва, краязнаўцамі. У выніку, КФ папаўняюцца не толькі традыцыйнымі друкаванымі выданнямі, але і зборнікамі твораў у электронным варыянце, як, напрыклад, паэтычны фота-альбом Ю. Мацюшкі і С. Рабава, ці навуковая работа настаўніцы Сталовіцкай СШ Т.У. Паўлючэнка “Наша зямлячка – Ніна Загорская”, альбо музычны дыск Наталлі Макарэвіч “Душа с душою говорит”.
Асноўнай мэтай дзейнасці супрацоўнікаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая з’яўляецца аператыўнае, поўнае і якаснае задавальненне краязнаўчых інфармацыйных патрэбнасцей грамадства, у т.л. заснаванае на новых інфармацыйных тэхналогіях. Пры гэтым адной з важнейшых задач ЦГБ як метадычнага цэнтра, які ўзначальвае дзейнасць па развіцці краязнаўчай прасторы рэгіёна, удасканаленню бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва, з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для доступа да краязнаўчай інфармацыі.

 

 

 

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Книга в городе

kniga2

Букер экспрэс

buker1

Бібліяфакт

bibl

Дзецям і іх бацькам

det