ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

pcpi3

Матэрыялы

Гісторыя

Гарадская дзіцячая бібліятэка (філіял № 5 ЦБС)

5f
1992 год – дата заснавання новай дзіцячай бібліятэкі – філіяла № 5 ЦБС. З 31 верасня вучні Дома мастацтваў (пл. Леніна, 2) змаглі карыстацца ўнікальным фондам гэтай бібліятэкі, 40 % літаратуры складалі музычныя і нотныя выданні.

Асноўным напрамкам работы ГДБ (Ф. № 5) стала эстэтычнае выхаванне дзяцей. У 2011 годзе тут распачаў сваю работу клуб дапытлівых «Почемучки», пасяджэнні якога накіраваны на далучэнне падлеткаў да чытання, вучаць нормам паводзін і адносін паміж людзьмі. Пераехаўшы ў новае памяшканне і размясціўшыся ў адным будынку з ДМШ № 1 (вул. Горкага, 20), бібліятэка пашырыла кола сваіх чытачоў за кошт гараджан, якія жывуць у гэтым раёне горада. Тут чакаюць  дарослых і дзяцей, прапануюць ім багаты фонд мастацкай і дзіцячай літаратуры, перыёдыкі, энцыклапедычных і даведачных выданняў. Супрацоўнікі абанемента і чытальнай залы з дапамогай шматлікіх тэматычных картатэк адшукаюць словы і ноты любімай песні, публікацыі рэпрадукцый карцін мастакоў, удакладняць аўтара музычнага ці мастацкага твора.

Кніжны фонд налічвае больш за 40 тысяч экзэмпляраў кніг і другіх носьбітаў інфармацыі, у т.л. каля 50 назваў перыядычных выданняў. У 2011 годзе сталі даступнымі інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта. Штогод абслугоўваецца больш за  2500 чытачоў, ім выдаецца каля 50 тысяч дакументаў.

Рэжым працы

Гарадская дзіцячая бібліятэка (філіял № 5 ЦБС)

Адрас: 225409 вул. Горкага, 20
Час працы: 10.00-19.00, абед: 13.00-14.00
Выхадныя – субота, нядзеля
санітарны дзень – апошняя пятніца месяца
Тэлефон: 41 30 04

                 Еmail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker

Дзецям і іх бацькам

det