Анонс мерапрыемстваў на тыдзень
29.05.2023 |
у майстэрні-скрыпторыі “Цуд, імя якому – кніга” збяруцца вучні гімназіі № 5. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца шмат цікавага аб незвычайных кніжках, пагутараць на тэму “Друкаваная кніга – падарунак Скарыны”. Пасля іх чакае віртуальнае падарожжа ў мінулае “Ці лёгка перапісаць кнігу?”, знаёмства з арт-старонкай “Шэдэўр мастацтва – рукапісная кніга”. Паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага перапісчыка кніг можна будзе ў скрыпторыі “Прыгожа літары выводзім мы пяром…”. Усе прысутныя змогуць пазнаёміцца з цікавай тэматычнай выстаўкай “Кнігі, якія ўражваюць!”. Сустрэча адбудзецца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Пачатак у 10:30. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/. |
29.05.2023 |
адкрыццё мастацкай выставы Аляксандры Гардзюк “Краски жизни” адбудзецца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Аляксандра Гардзюк – прафесійная мастачка, якая працуе ў жанры жывапісу. Яна спалучае розныя матэрыялы: масла, акрыл, тэкстурную пасту, паталь. Захапляецца лічбавым мастацтвам: фатаграфіяй, відэа. Натхняецца прыродай, стыхіямі, формамі і разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету. На экспазіцыі прадстаўлены жывапіс і фатаграфіі, якія з’явіліся вынікам падарожжа мастачкі па роднай Беларусі, а таксама па Індыі. Наведвальнікаў мерапрыемства будзе чакаць музычны сюрпрыз. Пачатак у 14:00. Уваход вольны. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/. |
29.05.2023 |
спектакль “Сыщик Тишка и витамины “Я” и “Мы” лялечнага тэатра “Доктор Смех” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка” для вучняў СШ № 18. Дзяцей чакае захапляльная гісторыя прыгодаў Сышчыка Цішкі, Бабы Ягі, Кашчэя, мікробаў, Ката, Ваўка, Зайца, Сарокі і Лісы. Акрамя паказу спектакля бібліятэкары правядуць з юнымі наведвальнікамі размову пра сяброўства і пазнаёмяць іх з кніжнай выстаўкай “Дружбой дорожить умейте”. Узрост: 6+ Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл. 66 95 59 /адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/. |
30.05.2023 |
фальклорнае прадстаўленне “Дорогой мифов и сказок” арганізавана для ўдзельнікаў клуба “Слова” і адбудзецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Фольк-круіз “Дорогой мифов и сказок”, тэатральна-гульнявы альянс “Бенефис Бабы Яги” пройдуць весела, захапляльна і пазнавальна. Пачатак у 12:30. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула, бібліятэкар А. В. Мытніцкая/. |
30.05.2023 |
літаратурная гульня “Страна от А до Я” пройдзе для выпускнікоў першых класаў СШ № 13 у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Усім дзецям падабаецца, калі ім чытаюць кнігі, але надышоў час чытаць самастойна. Захапляльнае падарожжа па казачнай краіне чакае маленькіх аматараў кніг. Мноства прыгодаў і гульняў сустрэнецца на іх шляху: “Гласные – согласные”, “Читай-хватай”, “Путаница”, “Алфавит-Лото”, “Живые буквы”, “Музыкальная азбука”. Падчас сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак чакае ўзнагароджанне і пачастунак. Пачатак у 11:00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык сектара Н. А. Масалбасава/. |
31.05.2023 |
тэатралізаванае свята “Прощание с Букварем” у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” будзе ладзіцца для выпускнікоў першых класаў школ горада. Разам з казачнымі персанажамі школьнікі прымуць удзел у інтэлектуальных гульнях “Вот так!”, “Слова спрятались”, “Каверзные вопросики”, “Шаро-бум”, “Танцевальная азбука”. Дзеці правераць свае веды падчас разгадвання відэазагадак “Детский лепет”, а на майстар-класе змайструюць аўтарскую закладку. Акрамя гэтага, дзяцей чакае тэтралізаваная пастаноўка “Теремок”, караоке “Дружба с букварем” і яшчэ шмат займальных і пазнавальных актыўнасцяў. Пачатак у 10.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкары С. П. Гуцько, С. Ю. Шпак, В. М. Юрчык/. |
01.06.2023 |
запрашаем усіх жадаючых атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю натарыуса па наступных пытаннях: афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў і інш. Мерапрыемства пройдзе на базе публічнага цэнтра прававой інфармацыі пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая з 10:00 да 13:00. Узрост: 18+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. сектара В. І. Тугава/. |
01.06.2023 |
удзельнікамі гістарычнага квіза “Что ты знаешь о войне” ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая стануць дзеці, якія наведваюць ваенна-патрыятычны лагер “Янтарь”. Ва ўступным слове вядучая раскажа пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, прапануе школьнікам прагляд відэакліпа “Что ты знаешь о войне”. Галоўная частка мерапрыемства – конкурсная праграма “По страницам истории”. Пераможцамі будуць вызначаны ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць усе сем гульнёвых тураў: “Цифры и даты”, “Понятия и объекты”, “Картинки”, “Люди и события”, “Война в искусстве”, “Техника и оружие”, “Война и наш край”. Пачатак у 14:30. Узрост 12+ Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/. |
Экспрэс-застаўка “Бібліяфрэш” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе кнігі з серыі “Main Street”, у якой сабраны яркія прадстаўнікі літаратурнага жанру “псіхалагічны трылер” – аднаго з самых папулярных у сучаснай літаратуры. Сярод іх – аўтарскія цыклы амерыканскіх пісьменніц Джэніфер Арментроўт, Эль Кэнэдзі і інш. Вас чакае захапляючае чытанне! Узрост 16+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Т. В. Каваленка/. |
30.05.2023 |
пазнавальная экскурсія “Время и вечность” у межах краязнаўча-асветніцкага партнёрскага праекта “Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду” арганізавана супрацоўнікамі абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая для студэнцкай моладзі сумесна са Свята-Аляксандра-Неўскай царквой. Экскурсія пройдзе з удзелам іерэя Мікалая Пашкевіча, клірыка храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, і пазнаёміць з двума праваслаўнымі храмамі: Храмам святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г. Баранавічы і Храмам свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в. Дарава Ляхавіцкага раёна. Пачатак у 12:00. Узрост: 16+. Тэл.: 64 31 94 /адк.: заг. аддзела Р. А. Лазар/. |
30.05.2023 |
свята для першакласнікаў “Дорогому Букварю говорю Благодарю!” для вучняў СШ № 15 у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” будзе напоўнена элементамі тэатралізацыі. Разам з казачнымі героямі Царыцай Азбукай і Бабай Ягой школьнікі выпрабуюць свае веды ў адгадваніі загадак і рэбусаў, выканаюць заданні на кемлівасць, паўдзельнічаюць у танцавальнай каруселі, паспяваюць у караоке. Пачатак у 10:30. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Т. Э. Якаўчык/. |
31.05.2023 |
забаўляльны каламбур “Из сказки в сказку” праводзіць дзяцей у чароўны казачны свет. Мерапрыемства падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая біблятэка” для вучняў СШ № 21. Бібліятэкар паведаміць маленькім наведвальнікам аб гісторыі з’яўлення казак. Дзеці паўдзельнічаюць у конкурсах “Загадочный”, “Путаница”, “Вспоминалки”, “Сказочные предметы”. Адкажуць на пытанні відэавіктарын “В гостях у сказки”, “Сказки о животных”, і “Сказочный микс”. Пазнаёмяцца з кніжнай выстаўкай “В мире сказок”. Напрыканцы гэтай пазнавальнай сутрэчы ўсіх удзельнікаў чакае прагляд цікавага казачнага мультфільма. Пачатак у 10:00, 11:00, 12:00 для розных груп. Узрост: 6+ Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: заг. філіяла А. М. Болтуць, бібліятэкар Н. Ф. Галуза/. |
03.06.2023 |
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/. |
Выстаўка малюнкаў-ілюстрацый да кнігі “Пеппи Длинныйчулок” навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк экспануецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Увазе прысутных прадстаўлены 32 работы, прысвечаныя літаратурнаму твору Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха” і выкананыя ў змешанай тэхніцы юнымі мастакамі ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў. Экспазіцыя будзе дэманстравацца да 30.06.2023. Уваход вольны. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/. |
01.06.2023 – квіз “Я познаю право” распрацаваны супрацоўнікамі сектара інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая. 1 чэрвеня ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей. Да гэтага свята на вэб-сайце ЦБС г. Баранавічы будзе апублікавана прававая віктарына. Запрашаем усіх зацікаўленых адказаць на пазнавальныя пытанні розных узроўняў цяжкасці. Узрост 6+. Тэл.: 64 32 10 /адк.: бібліёграф II кат. К.А. Куліцкая/. 01.06.2023 – акцыя “Мир детства – самый лучший мир” арганізавана для наведвальнікаў філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Юныя чытачы і іх бацькі змогуць пакінуць свой малюнак каляровымі крэйдамі на мальберце “Здравствуй, солнечное лето!”. Паўдзельнічаюць у віктарыне “Мои права, мои обязанности”. Пазнаёмяцца з выставай “В стране счастливого детства”. Усіх удзельнікаў святочнай акцыі чакае падарунак “Воздушный шарик детства”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар I кат. В.П. Кузняцова, бібліятэкар І кат. К. С. Ладуцька/. |
з 11.05.2023 – выстаўка “Женские судьбы. Современный белорусский роман” з цыкла “Литтуризм” экспануецца на працягу месяца на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. У апошні час поспех жаночага рамана заахвочвае ўзяцца за пяро шмат новых аўтараў. Таму запрашаем усіх аматараў гэтага жанру пазнаёміцца з навінкамі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. Т. І. Бурэц/. з 11.05.2023 – выстаўка “Время и судьбы в книгах” на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая заахвочвае да чытання мастацкай літаратуры на гістарычную тэматыку. Таму запрашаем усіх аматараў гэтага жанру пазнаёміцца з навінкамі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. /. да 04.06.2023 – выстаўка-запрашэнне “Музеі Беларусі” падрыхтавана да Міжнароднага дня музеяў у чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/. з 02.05.2023 – юбілейная палічка “Капітан дзіцячых мараў” прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра – беларускага пісьменніка, aднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, а таксама прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры. Выстаўка чакае наведвальнікаў у філіяле № 2 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. Ф. Мікула/. да 04.06.2023 – зона кніжнага камфорту “В центре внимания” : “В эфире” да Дня работнікаў радыё, тэлебачання, сувязі Рэспублікі Беларусь у чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая прапануе тэматычную падборку матэрыялаў. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А. М. Іванова/. да 04.06.2023 – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Человек большой судьбы” да 95-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка А. Іванова прапануе тэматычную падборку кніжна-ілюстрацыйный матэрыялаў наведвальнікам філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. М. С. Рыбалтоўская/. да 04.06.2023 – кніжная выстаўка “Высокая паэзія журбы…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння баранавіцкага паэта Івана Монціка, экспануецца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/. да 18.06.2023 – экалагічная выстаўка “Тайны растений” да Міжнароднага дня раслін прадставілі супрацоўнікі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ю. В. Баўтрэль/.
Да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай з 01.06.2023 – тэматычная паліца “Святое імя Еўфрасінні” будзе чакаць наведвальнікаў у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на працягу месяца. Выставачная экспазіцыя прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйнымі падборкамі аб жыцці і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар А. В. Цітова/. з 02.06.2023 – выстаўка-персона “Легендарная палачанка” будзе экспаніравацца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.
Да Міжнароднага дня сям’і з 10.05.2023 – выстаўка сямейных каштоўнасцей “Шчасце быць разам” будзе чакаць наведвальнікаў у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка. Узрост: 0+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/. з 15.05.2023 – выстаўку “Читаем всей семьей” прапануюць бібліятэкары філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар I кат. В.П. Кузняцова, бібліятэкар І кат. К. С. Ладуцька/. |
Хто на сайце?
Зараз на сайце 44 гасцей і адзін зарэгістраваны