ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player


Кніжны свет дзяцей і падлеткаў

26 чэрвеня адбудзецца агляд кніг для дзяцей і падлеткаў ад кніжнага блогера Наталлі Мядзведзь і камерцыйнага дырэктара выдавецтва ААА “МЕТ” Алы Генрыхаўны Корбут

Падрабязней

Библиотека под открытым небом

3 июля 11.00-15.00 Центральная городская библиотека им. В. Тавлая (ул. Ленина, 51).

Падрабязней

Новинки правового фонда!

Приглашаем воспользоваться услугами Публичного центра правовой информации в ЦГБ им. В. Тавлая!

Падрабязней

“Летние” книги

Предлагаем подборку книг, действие в которых происходит летом. Приятного чтения!

Падрабязней

Да ўвагі педагогаў!

Прапануем “Каляндар дат і знамянальных падзей на навучальны 2018– 2019 год”. Тэлефануйце 45 20 74.

«Творческий калейдоскоп»

Центральная городская детская библиотека приглашает вас посетить выставку работ учащихся ГУО «Средняя школа № 15 г. Барановичи»

Падрабязней

Читай и побеждай!

Задания к буклету участника летнего чтения – 2018.

Падрабязней

Проведи лето с книгой!

Приглашаем юных читателей принять участие в программе летнего чтения “Лето книжных открытий”!

Падрабязней

«Нотариус в библиотеке»

С 1 июня каждую первую пятницу месяца с 10.00 до 13.00

Падрабязней

“Бібліятэка на колах"

З 11 красавіка бібліобус “Бібліятэка на колах” узнаўляе сваю работу па абслугоўванню чытачоў мікрараёна Бараўкі.

Падрабязней

 

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

23 чэрвеня  настольныя гульні для дарослых і дзяцей
23.06.2018

настольныя гульні для дарослых і дзяцей прапануюць гараджанам  супрацоўнікі  сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Цікавы адпачынак чакае ўсіх жадаючых з 11.00 да 19.00 (вул. Леніна, 53). Дзеці да 12 гадоў запрашаюцца толькі разам з бацькамі. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар I кат. Е. У. Пасадская/;

З 25 па 29 чэрвеня  моўная практыка “English Summer 2018”

З 25.06.2018 па 29.06.2018

моўная практыка “English Summer 2018” праходзіць у сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Гэта факультатыўныя заняткі на англійскай мове з хатнімі заданнямі. Праграма практыкуму разлічана на вучняў 6-8 класаў. Пасяджэнні будуць праходзіць згодна з графікам: пачатак у 13.00 і 15.30. Даведкі па тэл. 40 36 90. Узрост: 12+ / адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч /;

25 чэрвеня  каляндар “Славные страницы истории

25.06.2018

старонка календара “Славные страницы истории,аформленая да Дня сяброўства і яднання славян  у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы, будзе дзейнічаць пад назвай “Символы дружбы и духовного родства”. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены кніжна-ілюстрацыйныя матэрыялы, артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя розным аспектам узаемаадносін славян усяго свету. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар Г. В. Гадаванічэнка/;

26 чэрвеня  агляд дзіцячых і падлеткавых кніг спецыяльнага праекта “Ліхтар” фестывалю “Город и книги” ад кніжнага блогера Наталлі Мядзведзь

26.06.2018

агляд дзіцячых і падлеткавых кніг спецыяльнага праекта “Ліхтар” фестывалю “Город и книги” ад кніжнага блогера Наталлі Мядзведзь адбудзецца ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. “Ліхтар” – гэта беражліва састаўлены арыенцір у сучасных дзіцячых і падлеткавых кнігах. На сустрэчы будзе прадстаўлены створаны Экспертным саветам выніковы рэкамендацыйны спіс неардынарных, займальных, таленавітых і запамінальных кніг. Пачатак у 12.00. Уваход вольны, але УВАГА: неабходна зарэгістравацца на старонцы ВКонтакте https://vk.com/tavlay_library  ці па тэл. 40-36-90. Узрост: 0+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

26 чэрвеня  агляд сучаснай замежнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў ад камерцыйнага дырэктара выдавецтва ААА “МЕТ” Алы Генрыхаўны Корбут

26.06.2018

на агляд сучаснай замежнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў ад камерцыйнага дырэктара выдавецтва ААА “МЕТ” Алы Генрыхаўны Корбут запрашаюцца аматары чытання і проста ўсе жадаючыя ў сектар літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая.  Пачатак у 14.00. Уваход вольны. Даведкі па тэл.: 40-36-90. Узрост: 0+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

26 чэрвеня  дог-шоу “Барбоскины”

26.06.2018

на дог-шоу “Барбоскины” ў гарадскую дзіцячую бібліятэку (Ф. № 5) завітаюць вучні прышк. лаг. СШ № 15. З дапамогай відэапрэзентацый дзеці даведаюцца шмат цікавага пра сабак: цікавыя факты  пра разнастайнасць парод, пра самых вялікіх і самых смешных сабак, якія існуюць у свеце. Прысутным будзе прапанавана расказаць аб сваіх любімых пітомцах-сабаках. Таксама дзяцей чакае: конкурс чытальнікаў: “Тузик и другие собаки”, жартоўная песенка “Жучка”, літаратурная дуэль “Собачий ринг”, фізкультхвілінка “Хорошее настроение”, майстэрня малюнка “Дорисуй щенка”, сабачая віктарына “Гав-гав”, конкурсная гульня ад Шарыка “Хорошая ли у вас память?”, мультфільм “Разрешите погулять с вашей собакой”, знаёмства з тэматычнай выстаўкай “Наши четвероногие друзья”. Пачатак у 10.00. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. Т. І. Летунова/;

27 чэрвеня  эка-тур “Почему белого мишку занесли в Красную книжку”

27.06.2018

эка-тур “Почему белого мишку занесли в Красную книжку” пройдзе для вучняў з прышк. лаг. СШ № 15 у гарадской дзіцячай бібліятэцы (Ф. № 5). Мерапрыемства пачнецца з уступнага слова вядучай аб прыгажосці і разнастайнасці прыроды, неабходнасці яе берагчы, аб навуцы экалогіі і Чырвонай кнізе Беларусі. Пасля гэтага вучні адправяцца ў падарожжа па экалагічнай сцежцы, дзе іх чакаюць прыпынкі на станцыях са складанымі, але цікавымі заданнямі: адгадаць загадкі і адказаць на пытанні аб прыродзе, пазнаёміцца з прэзентацыяй аб Чырвонай кнізе Беларусі, праспяваць караоке, паглядзець відэаролік “Смешарики о Красной книге”, паспрабаваць вырашыць экалагічную сітуацыю, адгадаць слова, намаляваць экалагічны знак. Напрыканцы сустрэчы адбудзецца прагляд мультфільма “Ох и Ах идут в поход”. Пачатак у 10.00. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Э. Л. Садоўнічая/;

29 чэрвеня  Праваслаўныя чытанні “Христианство и современная цивилизация”

29.06.2018

Праваслаўныя чытанні “Христианство и современная цивилизация” будуць ладзіцца ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая для членаў баранавіцкай гарадской арганізацыі АА “Беларускае грамадства інвалідаў” (старшыня – Ж. П. Сасніцкая). Іх чакае сустрэча і дыялог з настаяцелем Свята-Аляксандра-Неўскай царквы протаірэем Віталем Лазоўскім. Прысутныя таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з кнігамі праваслаўнага характару, прадстаўленымі на тэматычнай кніжнай выставе. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. Л. У. Кашыцкая/;

29 чэрвеня  віртуальная экспедыцыя “Загадочный мир динозавров”

29.06.2018

віртуальная экспедыцыя “Загадочный мир динозавров” адбудзецца для вучняў прышк. лагера СШ № 16 у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Уступнае слова бібліятэкара –  пра займальную навуку палеанталогію. Затым дзеці віртуальна наведаюць музеі, прысвечаныя дыназаўрам, пабываюць на старажытных раскопках, дзе знайшлі сляды вялікіх старажытных яшчараў, даведаюцца пра іх шматлікія віды. Напрыканцы экспедыцыі можна будзе паглядзець мультфільм “Земля до начала времён”. Пачатак у 11.00. Узрост 6+ /адк. : бібліятэкар ІІ кат. Д. В. Аўсяпян/;

30 чэрвеня  настольныя гульні для дарослых і дзяцей

30.06.2018

настольныя гульні для дарослых і дзяцей прапануюць гараджанам  супрацоўнікі  сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Цікавы адпачынак чакае ўсіх жадаючых з 11.00 да 19.00 (вул. Леніна, 53). Дзеці да 12 гадоў запрашаюцца толькі разам з бацькамі. Узрост: 6+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

1 ліпеня  літаратурны каляндар “Карагод юбілейных дат”

01.07.2018

літаратурны каляндар “Карагод юбілейных дат” экспануецца ў сектары дзіцячай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. На працягу месяца бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч  прадставіць пяць новых юбілейных старонак:

“Майстар прозы” – гэта старонка літаратурнага календара, падрыхтаваная да 165-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага і рускага пісьменніка, журналіста, публіцыста і грамадскага дзеяча  Уладзіміра Караленка, будзе ўключаць яго творы творы, а таксама біяграфічны матэрыял. Узрост: 12+;

– адна са старонак календара пад назвай “Класік дзіцячай літаратуры і коміксаў”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка, мастака-ілюстратара, рэжысёра-мультыплікатара і сцэнарыста Уладзіміра Суцеева, распавядзе пра яго жыццёвы і творчы шлях. Кожны юны наведвальнік зможа пазнаёміцца з дзіцячымі творамі аўтара, біяграфічнымі звесткамі. Узрост: 6+;

– старонка “Сховы памяці і сэрца” прадставіць творчасць беларускага пісьменніка, празаіка Івана Грамовіча, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння. Узрост 12+;

– старонка “Павадыр у краіну дзяцінства”,падрыхтаваная да 80-годдзя з дня нараджэння рускага і беларускага пісьменніка Уладзіміра Машкова, будзе прадстаўлена яго творамі для дзяцей школьнага ўзросту і біяграфічным матэрыялам. Узрост 6+;

– “Детский выдумщик” – гэта старонка літаратурнага календара прысвечаная 60-гадоваму юбілею рускага дзіцячага пісьменніка, паэта, драматурга, сцэнарыста і радыёвядучага Андрэя Усачова. Кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з матэрыяламі біяграфічнага характару, а таксама  літаратурнымі творамі аўтара, прадстаўленымі на выставачных паліцах. Узрост: 6+/;

1 ліпеня  Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2018

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у публічных бібліятэках горада будуць аформлены тэматычныя кніжна-ілюстрацыйныя выстаўкі. Бібліятэкары прадставяць матэрыялы з бібліятэчнага фонду пра мінулае і пра дзень сёняшні нашай рэспублікі,  пра дзяржаўныя сімвалы краіны, пра людзей, імёны якіх з’яўляюцца гонарам Беларусі:

выстава “Галоўная ўрачыстасць нашай дзяржавы!” будзе аформлена ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. Л. У. Кашыцкая /;

кніжная выстава “Державность и величие в символах страны” прапануецца наведвальнікам дзіцячай гарадской бібліятэкі (Ф. № 5). Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Э. Л. Садоўнічая /;

Да 5 ліпеня  выстава творчых работ баранавіцкай мастачкі Н. І Ляўковіч

Да 05.07.2018

выстава творчых работ баранавіцкай мастачкі Н. І Ляўковіч дзейнічае ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Пазнаёміцца з карцінамі, напоўненымі філасофскім зместам, можна штодня з 10.00 да 19.00 (акрамя нядзелі і санітарнага дня – 2-я пятніца тыдня) па адрасу вул. Леніна, 51. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Даведкі па тэл. 45 20 22. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. Л. У. Кашыцкая/;

Да 31 жніўня  выстава “Творческий калейдоскоп”

Да 31.08.2018

выстава “Творческий калейдоскоп” мастацкіх прац навучэнцаў ДУА “СШ № 15”  дзейнічае у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Экспазіцыя складаецца з двух частак: працы ў тэхніцы бацік “Грёзы” вучаніцы 10 А класа СШ № 15 Вікторыі Мельнік /кір.: Т. М. Равінская/ і творчыя кампазіцыі “Экзамен зрелости” навучэнцаў дзевятых класаў СШ № 15 /кір.: С. Ю. Сяргейчык, Т. М. Равінская/. Наведаць выстаўку можа кожны жадаючы штодня /акрамя выхаднога дня – нядзелі/ з 10.00 да 19.00 па адрасу: вул. Камсамольская д. 23А. Узрост: 6+ /адк.: нам. дырэктара па рабоце з дзецьмі А. М. Робак/.

 

 

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker1

Дзецям і іх бацькам

det

Хто на сайце?

Зараз на сайце 95 гасцей і ніводнага зарэгістраванага